RU BE

Вядомыя беларусы, якія нарадзіліся ў Уздзенскім раёне

Знакамітасці родам з Уздзенскага раёна: артысты, вучоныя, мастакі, пісьменнікі і іншыя вядомыя людзі, якія нарадзіліся тут.

Пятро Глебка

23 чэрвеня 1905г - 18 снежня 1969г

Мінская вобласць, Уздзенскі раён, Вялікая Уса

Драматург , Паэт

Беларускі паэт, драматург, перакладчык, грамадскі дзеяч. Сярод найлепшых вершаваных твораў ваеннага часу варта назваць «Партызаны», «Смерць салдата», «Родны хлеб», «Пасылка», «Гай», «Жывое слова», «Пра кнігі», «Беларусі», «Пералом», «Зварот» і інш.

Чытаць далей

Пятро Глебка беларускі драматург, паэт

Кандрат Крапіва

5 сакавіка 1896г - 7 студзеня 1991г

Мінская вобласць, Уздзенскі раён, Нізок

Драматург , Пісьменнік , Паэт , Сатырык

Беларускі пісьменнік, паэт, сатырык, драматург, перакладчык, грамадскі дзеяч, літаратуразнавец. Вершаваныя фельетоны, сатырычныя куплеты, байкі друкаваліся на старонках беларускіх газет і часопісаў. Творы перакладзены на многія мовы свету.

Чытаць далей

Кандрат Крапіва беларускі драматург, пісьменнік, паэт, сатырык

Бернік Васіль Іванавіч

9 студзеня 1947г

Мінская вобласць, Уздзенскі раён, Слабада

Матэматык , Навуковец

Беларускі матэматык. Доктар фізіка-матэматычных навук. Распрацаваў новы метад ацэнак размернасці Хаўсдорфа мностваў рэчаісных і камплексных лікаў з зададзенай мерай трансцэндэнтнасці.

Чытаць далей

Бернік Васіль Іванавіч беларускі матэматык, навуковец

Трус Анатоль Міхайлавіч

17 мая 1910г - 7 верасня 1989г

Мінская вобласць, Уздзенскі раён, Нізок

Акцёр

Беларускі акцёр. Народны артыст Беларусі. Працаваў у Беларускім нацыянальным драматычным тэатры імя Якуба Коласа.

Чытаць далей

Трус Анатоль Міхайлавіч беларускі акцёр

Паўлюк Трус

6 мая 1904г - 30 жніўня 1929г

Мінская вобласць, Уздзенскі раён, Нізок

Паэт

Беларускі паэт, публіцыст. Выдаў зборнік паэзіі «Вершы», апублікаваў больш за шэсцьдзясят сваіх твораў у беларускай перыёдыцы. Публікаваўся ў газетах, друкаваў вершы, фельетоны, дасціпныя прыпеўкі. Аўтар зборнікаў паэзіі «Вершы» і «Ветры буйныя».

Чытаць далей

Паўлюк Трус беларускі паэт

Казак Мікалай Станіслававіч

29 кастрычніка 1945г

Мінская вобласць, Уздзенскі раён, Дзешчанка

Навуковец , Фізік

Савецкі і беларускі фізік. Аўтар каля 200 навуковых прац і 31 вынаходкі. Унёс уклад у вывучэнне і павышэнне эфектыўнасці працэсаў перабудовы частоты лазернага выпраменьвання ў крышталях.

Чытаць далей

Казак Мікалай Станіслававіч беларускі навуковец, фізік

Якімовіч Аляксандр Іванавіч

17 студзеня 1904г - 15 студзеня 1979г

Мінская вобласць, Уздзенскі раён, Чурылава

Пісьменнік , Паэт

Беларускі дзіцячы празаік і паэт, перакладчык. Аўтар кніг апавяданняў, аповесцей «Гул бубна», «Перамога», літаратурных казак ў вершах і прозе «Каваль Вярнідуб», «Браты Лазоўскія». У апрацоўцы Якімовіча выйшла шмат беларускіх казак.

Чытаць далей

Якімовіч Аляксандр Іванавіч беларускі пісьменнік, паэт

Лыч Леанід Міхайлавіч

8 лютага 1929г - 17 студзеня 2021г

Мінская вобласць, Уздзенскі раён, Магільна

Гісторык , Публіцыст , Навуковец

Беларускі гісторык, публіцыст. Даследваў пытанні сацыяльна-класавых адносін у савецкі час, гісторыю беларускай культуры, моўную палітыку ў Беларусі ў XIX—XX ст., міжнацыянальныя адносіны ў краіне ў XX стагоддзі.

Чытаць далей

Лыч Леанід Міхайлавіч беларускі гісторык, публіцыст, навуковец

Бокуць Барыс Васільевіч

27 кастрычніка 1926г - 15 сакавіка 1993г

Мінская вобласць, Уздзенскі раён, Сакольшчына

Навуковец , Фізік

Беларускі фізік-тэарэтык. Ім былі распрацаваны метады карэктнага рашэння межавых задач пры разглядзе гіратропных крышталёў натуральнага паходжання. Аўтар каля 200 навуковых прац, у тым ліку 3 манаграфій, 20 вынаходстваў.

Чытаць далей

Бокуць Барыс Васільевіч беларускі навуковец, фізік
© «Нашы людзі», 2021-2024
Паведаміць пра памылку
Паведамленне адпраўлена!
Адбылася памылка :(