9 верасня 1918г
Мінская вобласць, Дзяржынскі раён, Перацяткі
Руск. Адашкевич Сергей Александрович
Беларускі скульптар.
З 1935 па 1937 гг. вучыўся ў Віцебскім мастацкім вучылішчы. Пасля заканчэння навучання вучыўся 2 гады на курсах павышэння кваліфікацыі пад кіраўніцтвам М. А. Керзіна, а потым у Горкаўскім мастацкім вучылішчы з 1939—1941 гг. Упершыню праявіў сябе як мастак, афармляючы новыя будынкі ў г. Мінску. З 1950 года пачаў займацца станковай скульптурай.
Працаваў у станковай і манументальнай скульптуры. Асноўныя працы: «За мір» (1953), «1941 год» (1958), «Ленін-гімназіст» (1981) і іншыя. Сярод яго прац помнік Францыску Скарыну ва ўнутраным двары галоўнага корпуса Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Узнагароджаны Граматай Вярхоўнага савета БССР.