14 лютага 1960г - 24 жніўня 2015г
Гомельская вобласць, Хойніцкі раён, Небытаў
Руск. Конопелько Алла Ивановна
Беларуская паэтэса і перакладчыца.
Нарадзілася ў сялянскай сям’і. У 1978 г. скончыла Лоеўскае педагагічнае вучылішча і паступіла на філалагічны факультэт БДУ. Пасля заканчэння ўніверсітэта (1983) працавала метадыстам, з 1988 г. — загадчыкам сектара метадычнай працы Дома літаратара СП БССР. З 1990 г. — загадчык арганізацыйна-прапагандысцкага аддзела Беларускага фонду культуры. Працавала ў часопісе «Полымя», галоўным рэдактарам часопіса «Крыніца» (?-2002), намеснікам галоўнага рэдактара ў часопісе «Вестник Беларусбанка».
Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1985 г.
У рэспубліканскім друку выступіла ў 1977 г. (часопіс «Маладосць»). Аўтар паэтычных зборнікаў «Цвет алешыны» (1985) і «Летазлічэнне» (1999). Перакладала творы ўкраінскіх, курдскіх, малдаўскіх, балгарскіх паэтаў. Таксама пераклала выбраныя казкі з цыклу «Тысяча і адна ноч».
Памерла ў Мінску 24 жніўня 2015 г. Пахавана на гарадскіх могілках у Смалявічах.