RU BE

Алесь Астапенка

Алесь Астапенка - беларускі літаратуразнавец, паэт

14 ліпеня 1920г - 20 ліпеня 1970г

Гомельская вобласць, Кармянскі раён, Сырская Буда

Літаратуразнавец, Паэт

Руск. Алесь Остапенко

Беларускі паэт, літаратуразнавец.

Біяграфія

Нарадзіўся 14 ліпеня 1920 года ў в. Сырская Буда ў сялянскай сям’і. Да Вялікай Айчыннай вайны скончыў 3 курсы літаратурнага факультэта Мінскага педагагічнага інстытута (1938—1941). Адначасова працаваў у рэдакцыі газеты «Звязда». Падчас Вялікай Айчыннай вайны — рэдактар і дыктар беларускай рэдакцыі Усесаюзнага радыёкамітэта (Масква), удзельнічаў у баях на Заходнім і Бранскім франтах. Улетку 1943 г. пад Арлом быў цяжка паранены. З восені 1943 г. зноў працаваў на радыё ў Маскве. Вярнуўшыся ў Мінск, загадваў аддзелам літаратуры і мастацтва газеты «Чырвоная змена» (1946—1947), аддзелам піянерскага жыцця часопіса «Бярозка» (1947—1953). Член Саюза пісьменнікаў СССР (з 1947).

Творчасць

Выступаў з рэцэнзіямі і артыкуламі з 1940 г. Дэбютаваў вершам у 1942 г. Аўтар зборнікаў паэзіі «Выпрабаванне» (1947, дапоўненае выданне ў 1980), «Дзень маёй Радзімы» (1952), «Выбранае» (1957), «Сэрца спявае» (1960). Паасобныя вершы пакладзены на музыку.

У вершах услаўляў ваенны подзвіг савецкага чалавека, яго стваральную працу.

Перакладаў на беларускую мову творы рускіх, украінскіх, літоўскіх, латышскіх, нямецкіх паэтаў, у тым ліку М. Ісакоўскага, Я. Райніса, П. Тычыны, Л. Гіры, а таксама грузінскія казкі.

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны II ступені і медалямі.

Калі вы заўважылі памылку ў тэксце, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter
© «Нашы людзі», 2021-2024
Паведаміць пра памылку
Паведамленне адпраўлена!
Адбылася памылка :(