Беларускі паэт, бард, выканаўца ўласных песен.
Біяграфія
У 1975—1976 навучаўся ў музычнай школе па класе кларнета (Маладзечна). У 1977—1979 гг. служыў у войску. У 1980-х саксафаніст гуртоў «Близнецы», «Zartipo». У 1986 годзе скончыў філасоўскі факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсітэту.
У другой палове 80-х пачаў выступаць як выканаўца ўласных беларускамоўных песень і песень на вершы вядомых паэтаў. У канцы 90-х стаў запісваць уласныя творы ў хатніх умовах, абсталяваў для гэтага кампакт-студыю. Актыўна выступае з канцэртамі. Аўтар некалькіх зборнікаў паэзіі.
Жыве ў Мінску. Былы муж беларускай паэтэсы і спявачкі Касі Камоцкай.
Бібліяграфія
- Спроба ісці па расе (1997)
- Наспадзяванае (2004)
- Край, фотаальбом (2005), фота Вадзіма Грудзько
- Глыбіня дажджу
- 48, альбом, фота Вадзіма Грудзько
Дыскаграфія
Альбомы
- Першы сшытак (1986)
- Зорка спагады (1999), на вершы Рыгора Барадуліна
- Псалмы (2000), на вершы Рыгора Барадуліна
- Асяніна (2001), на філасоўскія вершы Ганада Чарказяна ў перакладзе з курдскае Рыгора Барадуліна
- Дым (2002)
- Дом (2003)
- Дах (2006)
- З бацькоўскай кружэлкі (2008), пераклады папулярных песен савецкіх часоў на беларускую мову
- 9 (2009), альбом у стылі босса-нова
Супольныя праекты
- Як усё ў жыцці (1998), на творы Уладзіміра Жылкі
- Віно дажджоў (2002), на творы Уладзіміра Караткевіча
- Паравіны году (2003), песні ў выкананні Зміцера Вайцюшкевіча
- Бывайце здаровы! Bella Ciao (2004), італьянскія песні па-беларуску, беларускія — па-італьянску
- Тузін. Перазагрузка (2009), пераклад лірыкі.
- Будзьма! Тузін. Перазагрузка-2 (2011), пераклад лірыкі.
Калі вы заўважылі памылку ў тэксце, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter