18 кастрычніка 1906г - 17 мая 1934г
Гродзенская вобласць, Смаргонскі раён, Зарудзічы
Руск. Сологуб Алесь Феофилович
Беларускі паэт, вязень Лукішак.
Нарадзіўся ў вёсцы Зарудзічы Смаргонскага раёну ў сялянскай сям’і. У 1922—1927 гадах вучыўся ў Віленскай беларускай гімназіі, браў удзел у руху Грамады, Таварыства беларускай школы. Зьняволены польскімі ўладамі ў турме (1924, 1927—1928).
У 1928 годзе перайшоў у БССР. Скончыў БДУ (1931). Вучыўся ў асьпірантуры Інстытуту літаратуры і мастацтва Беларускай акадэміі навук.
На 3-ім годзе вучобы 10 жніўня 1933 году арыштаваны савецкімі ўладамі па справе Беларускага нацыянальнага цэнтру і неўзабаве расстраляны (17 траўня 1934).
Рэабілітаваны 16 жніўня 1956 году.
Друкаваўся як публіцыст з 1920 году, як паэт — з 1925. Выдаў зборнік паэзіі «Лукішкі» (1929). У Менску выступаў з артыкуламі пра літаратурны рух у Заходняй Беларусі. Перажытае ў польскай турме адлюстраваў у «Лукішскім дзёньніку» (урыўкі апублікаваныя ў «Полымі» ў 1961 годзе). Аўтар апавяданьняў, п’есы «Вясельле» (у рукапісах).