RU BE

Альшэўскі Віктар Уладзіміравіч

Альшэўскі Віктар Уладзіміравіч - беларускі жывапісец, партрэтыст, мастак

21 верасня 1953г

Магілёўская вобласць, Бялыніцкі раён, Вугольшчына

Жывапісец, Партрэтыст, Мастак

Руск. Альшевский Виктор Владимирович

Беларускі мастак.

Біяграфія

Нарадзіўся 21 верасня 1953 года ў в. Вугольшчына Бялыніцкага раёна Магілёўскай вобласці. У 1965—1972 гадах вучыўся ў Рэспубліканскай школе-інтэрнаце па музыцы і выяўленчым мастацтве, у 1973—1980 гадах у Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце (вучыўся ў Г. Вашчанкі, В. Нямцова).

З 1980 года браў удзел у мастацкіх выстаўках у СССР і за межамі. У 1981—1984 гадах вучыўся ў творчых майстэрнях жывапісу Акадэміі мастацтваў СССР у Мінску пад кіраўніцтвам Міхаіла Савіцкага. Член Саюза мастакоў Беларусі з 1984 года.

З 1995 года — акадэмік жывапісу Беларускай акадэміі выяўленчага мастацтва. Галоўны вучоны сакратар БДАМ, прафесар, адзін з кіраўнікоў Цэнтра сучасных мастацтваў.

Жыве і працуе ў Мінску.

Творчасць

Працуе ў станковым жывапісе ў жанрах фігуратыўнай карціны, партрэта, нацюрморта. Асноўныя творы: кампазіцыі «Бяда», «Адзінота», «Тэатр», «Пяшчота», «Прамоўца», «Каўчэг», «Асіметрыя палявання», «Імгненне», «Рэстаўрацыя», «Парыў ветру», «Дзверы», «Яўленне», «Ён устае», «Гранат», «У дзень нараджэння Вікторыі».

Актыўна ў сваёй творчасці выкарыстоўвае сімволіку. Тэматыка твораў блізкая да антычнай міфалогіі, хрысціянства, палітычных і жыццёвых рэалій сучаснасці: Партрэт мастака Юрыя Карачуна, «Першы дом камуны», «Аўтапартрэт з жонкай і дачкой», «Маці», «Парыў ветру», «Рэстаўрацыя», «Дзяцінства», «Карыятыды», «Прастора».

Творы знаходзяцца ў зборах Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі, фондах БСМ, Траццякоўскай галерэі ў Маскве, галерэях «Spectrum» (Германія), «Fylkesgalleriet» і «BIZ» (Нарвегія), выставачным аб’яднанні «Цэнтральны Дом мастака» ў Маскве, Бялыніцкім раённым мастацкім музеі імя В. К. Бялыніцкага-Бірулі, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску, прыватных зборах Беларусі і замежжа.

Узнагароды

  • Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь,
  • медаль Францыска Скарыны (2013),
  • Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь (2020).
Калі вы заўважылі памылку ў тэксце, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter
© «Нашы людзі», 2021-2024
Паведаміць пра памылку
Паведамленне адпраўлена!
Адбылася памылка :(