18 жніўня 1954г
Мінская вобласць, Крупскі раён, Баравыя
Руск. Ксендзов Александр Павлович
Беларускі мастак-жывапісец, графік, прафесар БДАМ.
1965—1972 — Рэспубліканская школа-інтэрнат па выяўленчаму мастацтву імя Івана Ахрэмчыка.
1972—1978 — Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут, факультэт манументальна-дэкаратыўнага мастацтва, выкладчыкі — Гаўрыла Вашчанка, Анатоль Бараноўскі.
1980—1984 — творчыя майстэрні жывапісу Акадэміі мастацтваў СССР, выкладчык — Міхаіл Савіцкі.
З 1987 — Член Саюза мастакоў СССР.
З 1994 выкладаў у Беларускай дзяржаўнай Акадэміі мастацтваў, прафесар кафедры жывапісу.
1997 — Гран-пры II міжнароднага сімпозіума імя Марка Шагала, Беларусь.
2003 — Медаль Беларускага саюзу мастакоў «За заслугі ў выяўленчым мастацтве».
2007 — Медаль Францыска Скарыны.
Творы мастака захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Траццякоўскай галерэі, калекцыі «Дойчэ-Банка» ў Лейпцыгу (ФРГ), калекцыі барона фон Тобля ў Цюрыху (Швейцарыя) і іншых прыватных сборах Беларусі і замежжа.