26 кастрычніка 1959г - 4 мая 2005г
Гомельская вобласць, Рэчыцкі раён, Гарошкаў
Руск. Сыс Анатолий Тихонович
Беларускі паэт.
Скончыў гістарычна-філалагічны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта (1982). Пасля службы ў Савецкай арміі працаваў у Веткаўскай раённай газеце, старэйшым спецыялістам на Беларускім тэлебачанні. Дэбютаваў некалькімі вершамі ў часопісе Маладосць (1986). У 1986 годзе А. Сыс разам з А.Бяляцкім, С.Адамовічам і інш. стварыў Таварыства маладых літаратараў «Тутэйшыя». Актыўны ўдзельнік моладзевых нефармальных аб’яднанняў 2-й паловы 1980-х гадоў — «Талака», «Тутэйшыя». Культавы беларускі паэт канца ХХ ст. Паэзія, грамадзянянская і творчая пазіцыя А.Сыса аказалі вялікі ўплыў на тагачаснае пакаленне беларускіх паэтаў.
Адзін з арганізатараў і прамоўцаў на першых дэмакратычных акцыях «Дзяды» 1987—1988 гг. і мітынга супраць разбурэння Верхняга Горада ў Мiнску.
Памёр А. Сыс ад сардэчнага прыступу на сваёй мінскай кватэры. Пахаваны ў роднай вёсцы — Гарошкаў.
У сваіх успамінах Валянціна Якімовіч адзначае, што яе «прыцягвалi i прыцягваюць да паэзii Анатоля Сыса мудрасць i, да наiўнасцi, надзвычайная шчырасць, прастата й узнёсласць, рамантычнае, вытанчана-пажадлiвае ўспрыняцце свету, непераадольная прага да жыцця й усведамленне яго найабмежаванасцi, iмпульсiўнасць i безабаронная, амаль дзiцячая, даверлiвасць у адносiнах да чытача».