RU BE

Бутэвіч Анатоль Іванавіч

Бутэвіч Анатоль Іванавіч - беларускі дзіцячы пісьменнік, пісьменнік, публіцыст

15 чэрвеня 1948г

Мінская вобласць, Нясвіжскі раён, Язавец

Дзіцячы пісьменнік, Пісьменнік, Публіцыст

Руск. Бутевич Анатолий Иванович

Беларускі дзяржаўны дзеяч, дыпламат, пісьменнік, перакладчык, публіцыст, крытык.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. У 1956 годзе разам з бацькамі перасяліўся ў в. Баяры таго ж раёна. Вучыўся ў Вяліка-Ліпскай васьмігадовай школе. Скончыў Сноўскую сярэднюю школу Нясвіжскага раёна (1966). Скончыў аддзяленне беларускай мовы і літаратуры філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1971). Працаваў рэдактарам Беларускага тэлеграфнага агенцтва (1971—1973), намеснікам рэдактара газеты «Чырвоная змена» (1975—1979), дырэктарам рэспубліканскага выдавецтва «Мастацкая літаратура» (1986—1987), у ЦК ЛКСМБ (1973—1975, 1979—1980) і ЦК КПБ (1980—1986, 1987—1990). Старшыня Дзяржаўнага камітэта па друку (1990—1992), міністр інфармацыі (1992—1994), міністр культуры і друку Рэспублікі Беларусь (1994—1996). У 1996—1998 — Генеральны консул Рэспублікі Беларусь у Гданьску. У 1998—2000 Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Румыніі. У 2001—2009 — саветнік старшыні Банка міжнароднага гандлю і інвестыцый. У студзені-маі 2009 — галоўны спецыяліст упраўлення мастацтваў Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. Мае дыпламатычны ранг Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь. Мае ступень «кандыдата навук у галіне інфармацыйных тэхналогій» ад грамадскага аб’яднання «IAIT — Міжнародная акадэмія інфармацыйных тэхналогій». Жыве ў Мінску, мае траіх дзяцей.

Творчасць

Працуе ў сферы дзіцячай літаратуры, гістарычнай, публіцыстыкі, крытыкі, у галіне перакладу. Друкавацца пачаў у 1969 годзе. Перакладае з польскай, рускай, украінскай моў на беларускую, з беларускай на рускую. Яго творы перакаладаліся на польскую, румынскую, балгарскую мовы.

Творы

  • «Прыгоды лісціка-карунчыка». Казкі. Мінск, 1997
  • «Прыгоды памаўзлівай Рыскі». Казкі. Мінск, 1999
  • «Расстайны пах асоту». Аповесць, апавяданні. Мінск, 2000
  • «Як акіян з кропелькай барукаўся». Казкі. Мінск, 2003
  • «Мірскі замак». Мінск, 2003
  • «Прыгоды віруса Шкодзі». Мінск, 2009
  • Серыя «Сем цудаў Беларусі»
  • «Пад небам беларускага слова». Пра пісьменнікаў, літаратуру і не толькі. Мінск, 2007
  • «Раскіданае гняздо крывіцкай славы». Мінск, 2008
  • «Каралева не здраджвала каралю, або Каралеўскае шлюбаванне ў Новагародку». Раман. Мінск, 2009
  • «Таямніцы Мірскага замка. Падарожжа па сівых мурах з Адамам Міцкевічам». Мінск, 2011
  • «Таямніцы Нясвіжскага замка. Падарожжа ўглыб стагоддзяў з Уладзіславам Сыракомлем». Мінск, 2013
  • «Я адной табе належу». Мінск, 2013
  • «Паміж Княствам і каронай». Мінск, 2013
  • «Пацалунак на фоне гор». Мінск, 2014
  • «Чараўніца Восень і Сняжынка падарожніца». Мінск, 2015
  • «Як Данік у Радзівілаўскае метро трапіў», Мінск, 2016
  • «Жанчыны з легенды», Мінск, 2017
  • «Маладыя гады — маладыя жаданні»: П’еса // Маладосць. 2007
  • «Апошняе ігрышча»: Аповесць // Полымя. 2007
  • «Распасажаны дом». Мінск, 2020
  • «Зайчыкаў лес» (на румынскай мове). Цімішаара, Румынія, 1999.

Прызнанне

  • член Беларускага саюза журналістаў (з 1972)
  • член Саюза беларускіх пісьменнікаў (з 1994)
  • Медаль «За асваенне цалінных зямель» (1969)
  • Грамата Вярхоўнага Савета БССР (1978)
  • Ганаровая грамата Савета Міністраў Беларусі (1998)
  • Ганаровая грамата Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (2018)
  • Лаўрэат прэміі Саюза журналістаў «Залатое пяро — 2001»
  • прэмія польскага Таварыства аўтараў ZАiKS (за пераклады з польскай мовы, 2004)
  • Ордэн Свяціцеля Кірылы Тураўскага Беларускай праваслаўнай царквы (2008)
  • Юбілейны медаль «90 год Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь» (2008)
  • Юбілейны медаль «65 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў» (2009)
  • Заслужаны журналіст, Ганаровае званне ГА «Беларускі Саюз журналістаў» (2008)
  • нагрудны знак Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь «За ўклад у развіццё культуры Беларусі» (2010)
  • памятны медаль «Нясвіжскаму раёну — 75 год» (2015)
  • нагрудны знак Беларускага фонда культуры «Рупліўцу. Стваральніку» (2017)
  • лаўрэат прэміі імя Васіля Віткі часопіса «Вясёлка»
  • лаўрэат літаратурнага конкурсу «Кімерыйскія музы» на міжнародным фестывалі дзіцячых пісьменнікаў у Феадосіі
  • дыпламант літаратурнага конкурсу Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь
  • лаўрэат Гомельскай абласной літаратурнай прэміі імя А. Капусціна.
  • Член рэдкалегій часопіса «Вясёлка», «Краязнаўчай газеты»
  • намеснік старшыні рады Беларускага фонда культуры
  • старшыня таварыства «Беларусь — Польшча»
  • старшыня грамадскай назіральнай камісіі пры Міністэрстве культуры па ахове гісторыка-культурнай спадчыны
  • член Савета ветэранаў камсамола, піянерскага і маладзёжнага руху пры ЦК БРСМ
  • Член Польска-Беларускай Дарадчай Камісіі па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны (з сакавіка 2010 да сакавіка 2014)
  • член Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь (з верасня 2010)
  • намеснік старшыні Рэспубліканскага грамадскага савета па справах культуры і мастацтва пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь (з лістапада 2010)
  • член праўлення Беларускага таварыства дружбы і культурнай сувязі з замежнымі краінамі (з кастрычніка 2012)
  • член Нацыянальнай камісіі Рэспублікі Беларусь па справах ЮНЕСКА (са жніўня 2013)
  • ганаровы грамадзянін горада Нясвіжа (28.02.2015)
  • ганаровы знак Беларускага фонда культуры «Рупліўцу. Стваральніку», 2017
  • Член Нацыянальнай камісіі Рэспублікі Беларусь па справах ЮНЕСКА, 2015
  • юбілейны медаль «100 год дыпламатычнай службе Беларусі», 2019
  • нагрудны знак «Выдатнік друку Беларусі» (2018)

Спампаваць ці купіць кнігі

Апошняе ігрышча
Спампаваць: fb2, txt
Паміж Княствам і Каронай. Ад Крэва да Кракава
Спампаваць: djvu
Распасажаны дом, або Хутарская вольніца
Спампаваць: pdf
Распасажаны дом, або Хутарская вольніца
Спампаваць: pdf
Тайны Несвижского замка
Калі вы заўважылі памылку ў тэксце, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter
© «Нашы людзі», 2021-2024
Паведаміць пра памылку
Паведамленне адпраўлена!
Адбылася памылка :(