14 студзеня 1980г
Мінская вобласць, Мінскі раён, Мінск
Драматург, Публіцыст, Рэжысёр, Сцэнарыст
Руск. Курейчик Андрей Владимирович
Беларускі і расійскі сцэнарыст, акцёр.
Скончыў Ліцэй БДУ, юрыдычны факультэт БДУ, спецыяльнасць — адміністрацыйнае права, палітычная навука. Пасля навучаўся ў аспірантуры факультэту журналістыкі БДУ.
Працаваў юрыстам у міжнароднай юрыдычнай фірме «Власова и Партнёры» (2000—2001). Пасля памочнікам старшыні Беларускага Саюза тэатральных дзеячаў (2001—2002), выконваў функцыі прэс-сакратара саюза. З 2002 года — аглядальнік Белгазеты.
У 2002 праходзіў рэжысёрскую стажыроўку ў Алега Табакова ва МХАТе.
Галоўны рэдактар АНТ (2002). Аўтар шматлікіх сцэнараў для беларускіх тэатраў на беларускай і рускай мовах. Друкаваў свае п’есы ў «Arche», «Полымя», «Неман», «Першацвет», выдаў 2 кнігі, тыраж якіх цалкам разыйшоўся.
Movie Research прызнала Курэчыка самым паспяховым сцэнарыстам рускага кіно 2006—2008 гадоў.
З 2009 працуе ў Галівудзе. Адмовіўся ад напісання сцэнарыю для фільму «Любоў-маркоў-3».
У кастрычніку 2012 выступіў членам журы кінафестывалю беларускага кіно «Bulbamovie», які праходзіў у Варшаве (Польшча) у другі раз.