RU BE

Анка Упала

Анка Упала - беларускі пісьменнік, паэт, празаік, публіцыст

14 сакавіка 1981г

Магілёўская вобласць, Магілёўскі раён, Магілёў

Пісьменнік, Паэт, Празаік, Публіцыст

Руск. Анка Упала

Беларуская пісьменніца, перакладчыца (з англійскай, фінскай і шведскай моў).

Біяграфія

Скончыла факультэт замежных моў Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Жыве ў Мінску. У 2013—2018 гадах каардынатарка Школы маладога пісьменніка пры Саюзе беларускіх пісьменнікаў.

Творчасць

Аўтарка кнігі кароткай прозы і вершаў «Дрэва энталіпт» (2012, выдавецтва «Логвінаў»), першай у серыі дэбютных кніг Саюза беларускіх пісьменнікаў «Пункт адліку», і аўтабіяграфічнага рамана «На заснежаны востраў» (2017, 2018, выдавецтва «Янушкевіч») пра час, пражыты ў Швецыі. Як публіцыстка пісала ў асноўным на тэмы гендара, мовы і жаночых праў, выступала з серыяй тэкстаў на Радыё Свабода, асобнымі артыкуламі ў часопісе ПрайдзіСвет і на сайце budzma.by.

Апавяданні, вершы і пераклады публікаваліся ў анталогіі «Святая праўда і іншыя казкі» (2009), магілёўскім перыядычным друку, літаратурных часопісах «Тэксты», «Дзеяслоў», «Тэрмапілы», «Arche», газеце «Літаратурная Беларусь», шведскай анталогіі перакладаў сучаснай беларускай літаратуры «Беларусь — літаратурнае падарожжа» (Стакгольм, 2011).

Пасля публікацыі папяровага выдання рамана «На заснежаны востраў» на кнігу выйшла рэцэнзія Інгі-Ліны Ліндквіст у найбуйнейшай газеце Скандынавіі «Афтонбладэт». У рэцэнзіі гаворыцца:

«Усё робіцца свежым, быццам паніклыя цюльпаны ў ледзяной вадзе. Прыгарады, электрычкі, пешаходныя вуліцы апісаныя з інтэнсіўнасцю і меланхоліяй беларускай мовы, якой рэдка выпадае магчымасць выявіць усю сваю магутнасць». «Анка Упала закранае тэмы, якія прыцягваюць маладых чытачоў: міграцыя, выклікі глабальнага свету, фемінізм і пошук ідэнтычнасці ў іншай краіне».

Кнігі

«На заснежаны востраў» аўтабіяграфічны раман, 2018, выдавецтва «Янушкевіч»; 2017, kniharnia.by

«Дрэва энталіпт» зборнік кароткай прозы і вершаў, 2012, выдавецтва «Логвінаў»

Пераклады

  • Астрыд Ліндгрэн «Пiпi Доўгая Панчоха ў Ціхім акіяне», «Папуры», 2021, пераклад са шведскай
  • Астрыд Ліндгрэн «Пiпi Доўгая Панчоха падымаецца на борт», «Папуры», 2020, пераклад са шведскай
  • Астрыд Ліндгрэн «Пiпi Доўгая Панчоха», «Папуры», 2020, пераклад са шведскай
  • Сціна Джэксан, «Срэбная дарога», «Янушкевіч», 2020, пераклад са шведскай
  • Ціма Парвела, «Эла і сябры», «Мастацкая літаратура», 2019, пераклад з фінскай
  • Ціма Парвела, «Эла і сябры», «Мастацкая літаратура», 2017, пераклад з фінскай
  • Артур Конан Дойл, апавяданні «Срэбны месяц», «Глорыя Скот» для кнігі «Нататкі пра Шэрлака Холмса», «Кнігазбор», 2015, пераклад з англійскай
  • Артур Конан Дойл, апавяданні «Саюз рудых», «Чалавек з выкручанай губой» для кнігі «Прыгоды Шэрлака Холмса», «Кнігазбор», 2014, пераклад з англійскай
  • Сакі, «Адчыненае акно», апавяданне, для зборніка містычнага апавядання «Вусцішны пакой», «Кнігазбор», 2013, пераклад з англійскай

Са старабеларускай пераклала на трасянку «Прамову Мялешкі».

Узнагароды

Пераможца літаратурнага Конкурсу імя Данііла Хармса (Санкт-Пецярбург, 2007), фіналістка конкурсу маладых літаратараў імя Карласа Шэрмана (Мінск, 2009), дыпламантка (шорт-ліст) прэміі «Дэбют» імя Максіма Багдановіча ў намінацыі «Проза» (2011) за часопісную публікацыю і (2018) у намінацыі «Пераклад» за пераклад з фінскай мовы кнігі для дзяцей Цімы Парвелы «Эла і сябры» (2017, выдавецтва «Мастацкая літаратура»).

Раман «На заснежаны востраў» увайшоў у шорт-ліст Прэміі Гедройца (2018). У пісьменніцкім галасаванні «Кніга году» (2018) кніга заняла трэцяе месца.

Стыпендыятка фонду культуры Artica Svalbard (в. Шпіцберген), 2019, намінаваная як пісьменніца нарвежскім ПЭН-цэнтрам.

Спампаваць кнігі

Дрэва энталіпт
Спампаваць: doc, txt
Калі вы заўважылі памылку ў тэксце, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter
© «Нашы людзі», 2021-2024
Паведаміць пра памылку
Паведамленне адпраўлена!
Адбылася памылка :(