30 студзеня 1914г - 23 студзеня 1990г
Мінская вобласць, Мінскі раён, Мінск
Руск. Бакланов Михаил Иванович
Беларускі савецкі архітэктар. Заслужаны архітэктар БССР (1969).
У 1932—1936 гадах вучыўся ў Харкаўскім архітэктурна-будаўнічым тэхнікуме, у 1936—1941 гадах ў Харкаўскім інжынерна-будаўнічым інстытуце. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. 3 1944 года па 1975 г. працаваў архітэктарам, галоўным архітэктарам праектаў, кіраўніком майстэрні ў інстытуце «Белдзяржпраект».
Член Саюза архітэктараў СССР з 1946 года. Пражываў у Мінску.
Асноўныя працы: рэканструкцыя будынка Дзяржаўнага рускага драматычнага тэатра БССР (1948—1950), будынак ЦСУ (1952—1954), архітэктурна-будаўнічы тэхнікум (1954), Дзяржаўны мастацкі музей БССР (1957), жылыя дамы на вуліцы К. Маркса (1954), на рагу вуліц Захарава і Першамайскай (1958), навучальныя карпусы Беларускага інстытута механізацыі сельскай гаспадаркі (1960, 1973—1980), медыцынскага інстытута (1966), БДУ (корпус факультэта радыёфізікі і электронікі, 1966, сумесна з Н. Дзяменцьевай) у Мінску, галоўны корпус турысцкай базы (1968—1972) і комплекс дома адпачынку «Сосны» (1975) на возеры Нарач у Мядзельскім раёне.
Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь
Біяграфічныя дакументы, фотаздымкі індывідуальныя і ў групах, фотаздымкі будынкаў, спраектавананых Бакланавым, захоўваюцца ў БДАНТД, куды перададзены жонкай.
Узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга (1958), Айчыннай вайны II ступені (1985), медалямі, Ганаровай граматай (1969) і дзвюма Граматамі Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР (1949, 1954). У 1969 г. яму прысвоена ганаровае званне заслужанага архітэктара Беларусі.