18 жніўня 1977г
Магілёўская вобласць, Магілёўскі раён, Магілёў
Руск. Борисик Татьяна Ивановна
Беларуская пісьменніца.
Скончыла факультэт дашкольнага выхавання Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта (1999). Працавала ў школах Бабруйскага і Магілёўскага раёнаў. Цяпер жыве і працуе ў Магілёве. Член Саюза беларускіх пісьменнікаў.
Аўтар самвыдатаўскага зборніка паэзіі «Гаркну ў бліскучы мацюгальнік» (Асіповічы, 2003), зборніка апавяданняў «Жанчына і леапард» (2014). Вершы, фельетоны, нарысы і апавяданні друкаваліся ў зборніку «Жанчыны выходзяць з-пад кантролю» (Логвінаў, 2007), часопісах «Першацвет», «ARCHE», газетах «Наша Ніва», «Навінкі» і інш.
Удзельнічала ў рэспубліканскім конкурсе маладых талентаў «Дэбют», а таксама ў з’ездзе маладых літаратараў у Іслачы (1999).
Лаўрэатка 2-й Прэміі Ежы Гедройца-2015 за кнігу «Жанчына і леапард». Таксама з кнігай «Жанчына і леапард» трапіла ў шорт-ліст прэміі «Гліняны Вялес» за 2014 год.