1 красавіка 1940г - 7 чэрвеня 2020г
Мінская вобласць, Слуцкі раён, Слуцк
Руск. Басалыга Владимир Самуилович
Беларускі графік, педагог. Брат Міхаіла Самуілавіча Басалыгі.
У 1960 скончыў Мінскае мастацкае вучылішча імя Глебава, у 1967 — Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут. Вучыўся ў А. Мазалёва, Г. Вашчанкі, У. Стальмашонка.
З 1966 па 1971 працаваў галоўным мастаком Упраўлення мастацкай прамысловасці Міністэрства мясцовай прамысловасці БССР, з 1971 па 1980 — галоўным мастаком Мастацкага фонду БССР.
З 1989 па 1992 — старшы выкладчык, з 1992 па 1999 — дэкан, дацэнт мастацкага факультэта Беларускай акадэміі мастацтваў.
Сябра Беларускага саюза мастакоў з 1971. У 1999 — абраны намеснікам старшыні, з 2001 па 2007 старшыня Беларускага саюза мастакоў.
Памёр 7 чэрвеня 2020 года. Пахаваны на могілках в. Кухты, побач з магілай маці.
У рэспубліканскіх (агульнабеларускіх) і ўсесаюзных (СССР) выставах удзельнічаў з 1963. Працаваў у галіне станковай і кніжнай графікі, а таксама дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Майстар экслібрыса. Творы выкананы ў асноўным у тэхніцы афорта і літаграфіі.
Для творчасці Басалыгі характэрныя сувязь з традыцыямі беларускага народнага мастацтва, яркая дэкаратыўнасць, глыбокае пранікненне ў задуму літаратурнага твора.
Галоўнымі тэмамі творчасці з’яўляюцца тыя, якія звязаны з нацыянальнай культурай, традыцыйным побытам, народнымі вераваннямі, беларускай мовай (серыя «Мова наша родная»), архітэктурай (цыкл «Помнікі дойлідства Беларусі»).
Ілюстрацыі да кніг:
Станковыя работы:
Больш за 40 дыпломаў рэспубліканскіх, міжрэспубліканскіх і ўсесаюзных конкурсаў мастацтва кнігі; медаль Францыска Скарыны (1990).