1 верасня 1942г
Гродзенская вобласць, Навагрудскі раён, Гаравічы
Руск. Басюк Иван Александрович
Беларускі гісторык.
Скончыў гістарычны факультэт Архангельскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя М. В. Ламаносава (1972), аспірантуру Інстытута гісторыі, філалогіі і філасофіі Сібірскага аддзялення АН СССР (1981, г. Новасібірск), у 1982 г. тамжа абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Станаўленне і развіццё сацыялістычнага быту рабочых Заходняй Сібіры ў завершальны перыяд сацыялістычнай рэканструкцыі народнай гаспадаркі СССР 1933—1937 гг.». Служыў у сістэме ВНУ Узроеных сіл СССР. З 1987 г. працуе ў ГрДУ. Дацэнт (2005). У 2005 г. абараніў у ІГ НАНБ доктарскую дысертацыю па тэме «Заходняя асобая ваенная акруга — Заходні фронт напярэдадні і ў пачатковы перыяд Вялікай Айчыннай вайны». Прафесар (2007) па спецыяльнасці «Гісторыя». З 2008 г. — на кафедры гісторыі дзяржавы і права.
Кірункі навуковай дзейнасці: пачатковы перыяд Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Беларусі; гісторыя беларускай дзяржаўнасці; гісторыя палітычнай і прававой думкі на Беларусі.
Аўтар каля 100 навуковых прац, у т.л. 3 манаграфіі (1 у суаўтарстве), 6 вучэбных дапаможнікаў (4 у суаўтарстве).
Узнагароджаны Ганаровай граматай Міністэрства адкукацыі Рэспублікі Беларусь (2008).