RU BE

Чаквін Ігар Усеваладавіч

Чаквін Ігар Усеваладавіч - беларускі антраполаг, гісторык, навуковец, этнограф, этнолаг

20 жніўня 1954г - 26 красавіка 2012г

Мінская вобласць, Мінскі раён, Мінск

Антраполаг, Гісторык, Навуковец, Этнограф, Этнолаг

Руск. Чаквин Игорь Всеволодович

Беларускі гісторык, этнолаг, антраполаг. Доктар гістарычных навук (1995), дацэнт (2010). Лаўрэат прэміі Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» 2008 года за ўдзел у напісанні дзесяцітомнага выдання «Беларусы».

Біяграфія

Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1977). З 1983 года працаваў старэйшым, а з 1996 года вядучым навуковым супрацоўнікам Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору НАН Беларусі.

Дзейнасць

Даследаваў праблемы этнагенезу беларусаў, этнічную гісторыю беларусаў і іншых этнічных супольнасцей Беларусі эпохі феадалізму, этнасацыяльныя працэсы ў Беларусі. Адзін з аўтараў кніг «Праблемы сучаснай антралалогіі» (1983), «Этнаграфія беларусаў: гістарыяграфія, этнагенез, этнічная гісторыя» (1985), «Спадчына Скарыны» (1989), «Скарына і яго эпоха» (1990), «Сям'я і сямейны побыт беларусаў» (1990), «Грамадскі побыт і духоўная культура гарадскога насельніцтва Беларусі» (1990) і іншыя.

Калі вы заўважылі памылку ў тэксце, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter
© «Нашы людзі», 2021-2024
Паведаміць пра памылку
Паведамленне адпраўлена!
Адбылася памылка :(