12 студзеня 1929г - 28 снежня 2017г
Магілёўская вобласць, Крычаўскі раён, Сычыкі
Руск. Бугаёв Дмитрий Яковлевич
Беларускі літаратуразнавец і крытык. Кандыдат філалагічных навук (1960), прафесар.
Нарадзіўся 12 студзеня 1929 года ў в. Сычык Крычаўскага раёна Магілёўскай акругі.
У 1945—1948 вучыўся ў Магілёўскім педагагічным вучылішчы. У 1948—1952 у Магілёўскім педагагічным інстытуце. У 1952—1955 у аспірантуры Мінскага педагагічнага інстытута імя М. Горкага.
У 1955-59 працаваў у Мазырскім педагагічным інстытуце, у 1959-64 у Інстытуце літаратуры АН БССР, з 1964 дацэнт БДУ, дзе выкладаў на філалагічным факультэце. Член беларускага ПЭН-цэнтра з 1989. Член СП СССР з 1961.
Бацька Людмілы Сіньковай. Памёр 28 снежня 2017 года.
Друкаваўся з 1957. Выступаў у друку па праблемах сучаснага літаратурнага працэсу, мастацкага майстэрства і стылю. Адзін з аўтараў «Гісторыі беларускай савецкай літаратуры» (т. 1-2, 1965-66). Аўтар больш за 300 навуковых публікацый.