RU BE

Дзянісаў Уладзімір Мікалаевіч

Дзянісаў Уладзімір Мікалаевіч - беларускі гісторык, краязнаўца

21 красавіка 1955г

Мінская вобласць, Мінскі раён, Мінск

Гісторык, Краязнаўца

Руск. Денисов Владимир Николаевич

Беларускі краязнавец, архівіст, гісторык культуры.

Біяграфія

Скончыў Мінскі інстытут культуры (1980). Працаваў у Рэспубліканскім навукова-метадычным цэнтры Міністэрства культуры, у Беларускім рэстаўрацыйна-праектным інстытуце, з 1995 года працуе ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі.

Навуковая дзейнасць

Даследуе гісторыю архітэктуры, культурнае і мастацкае жыццё Мінска XVI — пачатку XX ст.

Аўтар гістарычна-архіўных даследаванняў, якія сталі падставай для правядзення рэстаўрацыйных прац на шматлікіх помніках архітэктуры Мінска. Увёў у навуковы ўжытак невядомыя крыніцы па гісторыі архітэктуры і культуры горада. Удакладніў тапаграфію тэатральных будынкаў Мінска XIX ст., атрыбутаваў рукапіс кнігі Міхаіла Гаўсмана па гісторыі Мінска, які захоўваецца ў Пушкінскім доме ў Санкт-Пецярбургу, даследаваў памятныя мясціны, звязаныя з жыццём Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, Станіслава Манюшкі, Валенція Ваньковіча і інш.

Аўтар кніг «Плошча Свабоды ў Мінску» (1985), «Касцёл Святога Сымона і Святой Алены» (1996). 3 1992 года старшыня Мінскага краязнаўчага таварыства, з 1995—намеснік старшыні Мінскай гарадской рады Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры.

Узнагароды

  • Медаль Францыска Скарыны (2018)
Калі вы заўважылі памылку ў тэксце, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter
© «Нашы людзі», 2021-2024
Паведаміць пра памылку
Паведамленне адпраўлена!
Адбылася памылка :(