11 мая 1947г - 1 жніўня 1971г
Гродзенская вобласць, Карэліцкі раён, Пагор’е
Літаратуразнавец, Музеязнаўца, Тэатральны крытык
Руск. Дешкевич Николай Александрович
Беларускі літаратуразнавец, музеязнаўца, тэатральны крытык.
Нарадзіўся на Гродзеншчыне, ў в. Пагор’е каля Шчорсаў. Скончыў Астахаўскую сярэднюю школу. Паступіў і скончыў Мінскі педагагічны інстытут імя М. Горкага. Пасля сканчэння інстытута - супрацоўнік Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы.
Аўтар даследавння пра Янку Купалу «Ад вытокаў радаводных», дзе адным з першых падрабязна разгледзіў радавод песняра, яго шляхецкае паходжанне. Удзельнік перадач «Школьнае тэлебачанне», прысвечаных Янку Купалу. Аўтар нататак прысвечаных Р. Барадуліну, С. Станюце, Г. Аўсяннікаву і іншым дзеячам беларускай культуры. Трагічна загінуў у 1971 г. на р. Нёман, калі ўратоўваў жанчыну з дзяцёнкам.