8 снежня 1935г - 24 кастрычніка 2017г
Мінская вобласць, Мінскі раён, Мінск
Літаратуразнавец, Пісьменнік, Паэт, Публіцыст
Руск. Скобелев Эдуард Мартинович
Беларускі пісьменнік, грамадскі і палітычны дзеяч. Заслужаны дзеяч культуры Беларусі (1996).
Нарадзіўся ў Мінску ў сям’і ваеннага інжынера-будаўніка. У 1959 годзе скончыў заходні факультэт Маскоўскага дзяржаўнага інстытута міжнародных адносін. Знаходзіўся на дыпламатычнай службе. З 1966 года працаваў у апараце ЦК КПБ. Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1970 года. У друку выступаў з 1964 года. Пісаў на рускай мове.
Пасля абрання прэзідэнтам Беларусі Аляксандра Лукашэнкі стаў яго актыўным прыхільнікам і адным з ініцыятараў аб’яднання беларускіх літаратурных часопісаў «Полымя», «Маладосць», «Нёман», «Крыніца», «Всемирная литература» у адзіны літаратурны холдынг. Галоўны рэдактар часопіса «Інфармацыйны бюлетэнь адміністрацыі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь».
Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры (1998) — за кнігі для дзяцей «Новыя незвычайныя прыгоды Арбузіка і Бябешкі» і «Дзіўныя прыгоды пана Дылі…», апублікаваныя ў 1996 і 1997 гадах. Лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2005).