RU BE

Алесь Асташонак

Алесь Асташонак - беларускі пісьменнік, празаік, сцэнарыст

1 чэрвеня 1954г - 7 верасня 2004г

Мінская вобласць, Мінскі раён, Мінск

Пісьменнік, Празаік, Сцэнарыст

Руск. Алесь Асташонок

Беларускі празаік, кінасцэнарыст, перакладчык.

Біяграфія

Скончыў у 1976 годзе перакладчыцкі факультэт Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута замежных моў. Працаваў перакладчыкам у Алжыры, інспектарам дэканата па працы з замежнымі навучэнцамі, выкладчыкам французскай мовы Беларускага політэхнічнага інстытута, выхавальнікам у тэхнічным вучылішчы будаўнікоў, рэдактарам рэпертуарна-рэдакцыйнай калегіі Упраўлення тэатраў і музычных устаноў Міністэрства культуры БССР, рэдактарам у Беларускай Савецкай Энцыклапедыі імя П. Броўкі, старшым рэдактарам часопіса «Крыніца». Член СП БССР (з 1986).

Памёр у Кіеве 7 верасня 2004 г., пахаваны на Кальварыйскіх могілках у Мінску.

Творчасць

Творы

  • «Фарбы душы»: проза (1989);
  • «Іскры ўначы»: п'еса (пастаўлена ў 1982, апублікавана ў 1986);
  • «Камедыянт, ці Узнёсласць сумнай надзеі»: п'еса (пастаўлена ў 1984, апублікавана ў 1985)
  • «Жоўты колер белага снегу»: апавяданні, эсэ (Мінск, 2005) — пасмяротнае выданне

Сцэнарыі

  • сцэнарый фільма «Камедыянт» (1987),
  • сцэнарый фільма «Сон» (кароткаметражны паводле ўласнага апавядання «Чарга», 1989; прыз Саюза кінематаграфістаў СССР на XIII Усесаюзным фестывалі тэлевізійных фільмаў, 1989; першае месца ў конкурсе ў рамках Тыдня міжнароднага кіно ў Тэруэлі, 1989, Іспанія).

Пераклады

  • Жорж Сіменон «Порт туманоў» («Сучасны замежны дэтэктыў», 1988)
  • П'ер Буль «Планета малпаў» («Замежная фантастыка», 1990),
  • С.Палякова «Улюбёнец публікі» п'еса (пастаўлена ў 1985),
  • В.Мярэжкі «Жаночы стол у паляўнічай зале» п'еса (пастаўлена ў 1988),
  • А.Нікалаі «Матылёчак, матылёчак…» п'еса (пастаўлена ў 1988),
  • Веркор «Маўчанне мора» («Далягляды», 1987),
  • Жорж Сіменон «Пад страхам смерці» (часопіс «Беларусь», 1988),
  • Жорж Сіменон «Дзяўчына і бясхвостыя парсючкі» («Далягляды», 1989)

Сумесна з В. Грыгалюнасам пераклаў з літоўскай мовы асобныя апавяданні Б. Радзявічуса, М. Слуцкіса, С. Шальцяніса.

Спампаваць кнігі

Вяртанне
Спампаваць: epub
Гэлька, Шуркава маці
Спампаваць: epub
Малюнкі на попеле
Спампаваць: epub
Метамарфоза
Спампаваць: epub
Смутак надзеі
Спампаваць: epub
Супер
Спампаваць: epub
Калі вы заўважылі памылку ў тэксце, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter
© «Нашы людзі», 2021-2024
Паведаміць пра памылку
Паведамленне адпраўлена!
Адбылася памылка :(