10 студзеня 1930г - 24 снежня 2017г
Мінская вобласць, Маладзечанскі раён, Селівонаўка
Руск. Капуцкий Фёдор Николаевич
Беларускі хімік. Заслужаны работнік вышэйшай школы БССР (1976), прафесар (1978), доктар хімічных навук (1984), акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1994; член-карэспандэнт з 1989). Рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта з 1990 года па 1996 год.
Галіна навуковых інтарэсаў: фізіка-хімія поліцукрыдаў; хімічная мадыфікацыя цэлюлозы; стварэнне лекавых прэпаратаў.
Нарадзіўся ў вёсцы Селівонаўка Маладзечанскага раёна. Пасля заканчэння хімічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1954) працаваў там асістэнтам, выкладчыкам, дацэнтам. З 1965 па 1973 гады быў дэканам хімічнага факультэта Белдзяржуніверсітэта.
З 1973 года працаваў намеснікам, а затым першым намеснікам Міністра вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі БССР. Фёдар Мікалаевіч Капуцкі таксама быў першым дырэктарам Навукова-даследчага інстытута фізіка-хімічных праблем.
З 1990 па 1996 год працаваў рэктарам Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, на гэтай пасадзе яго змяніў Аляксандр Казулін.
Антраполаг, Гісторык, Навуковец, Этнограф, Этнолаг
Беларускі гісторык, этнолаг, антраполаг. Даследаваў праблемы этнагенезу беларусаў, этнічную гісторыю беларусаў і іншых этнічных супольнасцей Беларусі эпохі феадалізму, этнасацыяльныя працэсы ў Беларусі. Адзін з аўтараў кнігі «Спадчына Скарыны».
Анколаг, Навуковец
Беларускі вучоны ў галіне хірургіі і анкалогіі. Даказаў, што вялікі рост захворвання дзяцей на рак шчытападобнай залозы ў Беларусі абумоўлены дзеяннем падвышанай радыяцыі ў выніку аварыі на ЧАЭС. Аўтар больш за 380 навуковых прац, 11 патэнтаў.
Археолаг, Гісторык, Навуковец
Беларускі археолаг, доктар гістарычных навук, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь. Вывучаў курганы XI—XIII ст., старажытныя гарады: Тураў, Пінск, Слуцк, Клецк, Мазыр. Аўтар шэрага манаграфій і звыш 150 навуковых артыкулаў.
Навуковец, Фізік
Беларускі вучоны ў галіне фізікі і механікі паверхняў на мікра- і нанаўзроўні, нанадыягностыкі. Пад яго кіраўніцтвам распрацаваны новыя працэдуры ў атамна-сілавой мікраскапіі. Аўтар больш за 280 навуковых прац, у т. ч. 2 манаграфіі і 7 патэнтаў.
Географ, Навуковец
Беларускі географ, кандыдат гістарычных навук. Заклаў асновы сучаснай беларускай сацыяльна-эканамічнай геаграфіі. Стваральнік першага ў незалежнай Беларусі паўнавартаснага падручніка па геаграфіі Беларусі.