Беларускі вучоны ў галіне геабатанікі, інтрадукцыі раслін і садова-паркавага мастацтва. Доктар біялагічных навук (1991), прафесар (1995).
Біяграфія
Скончыў Брэсцкі педагагічны інстытут (1961). У 1970 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю. З 1970 года ў Беларускім дзяржаўным універсітэце, з 1976 года — у Цэнтральным батанічным садзе Нацыянальнай АН (загадчык лабараторыі, намеснік дырэктара), з 1992 года ў Беларускім педагагічным універсітэце (загадчык кафедры).
Навуковая дзейнасць
Навуковыя працы па інтрадукцыі і акліматызацыі раслін, праблемах культурфітацэнозаў, папуляцый дрэвавых інтрадуцэнтаў, рэпрадукцыі кветкава-дэкаратыўных раслін і садова-паркавага мастацтва.
Узнагароды
- Ганаровая грамата Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь (1998).
- Спецыяльная прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у намінацыі «Архітэктура і рэстаўрацыя» (2006).
- Ганаровая грамата Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь (2006).
Выбраная бібліяграфія
- Интродуцированные деревья и кустарники западной части Белоруссии / А. Т. Федорук; Под ред. И. Д. Юркевича. — Мн., БГУ, 1972. — 192 с.
- Ботаническая география. Полевая практика. — Мн., БГУ, 1976. — 224 с.
- Древесные растения садов и парков Белоруссии. — Мн.: Наука и техника, 1980. — 208 с.
- Жыццёвыя формы раслін: вуч. дап. па экалогіі. — Мн., 1996. — 63 с.
- Старинные парки Белоруссии: Инвентаризация, стилевые особенности, сохранение и функциональное использование. — Мн.: Полымя, 1985. — 95 с.
- Садово-парковое искусство Белоруссии. — Мн.: Ураджай, 1989. — 247 с.
- Старинные усадьбы Минского края. — Мн.: Полифакт. — Лекция, 2000. — 416 с.
- Старинные усадьбы Берестейщины. — Мн.: БелЭн, 2006. — 2-е изд. — 576 с.
- Экология: учебное пособие. — Мн.: Выш. шк., 2010. — 426 с.
Калі вы заўважылі памылку ў тэксце, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter