RU BE

Сагановіч Генадзь Мікалаевіч

Сагановіч Генадзь Мікалаевіч - беларускі археолаг, гісторык

13 студзеня 1961г

Брэсцкая вобласць, Івацэвіцкі раён, Турная

Археолаг, Гісторык

Руск. Саганович Геннадий Николаевич

Беларускі гісторык, археолаг. Доктар габілітаваны ў галіне гуманітарных навук па спецыяльнасці гісторыя (2018).

Біяграфія

Скончыў Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут (1984), аспірантуру (1984—1987). Абараніў кандыдацкую дысертацыю па гісторыі (1989). 3 1984 г. у Інстытуце гісторыі НАН Беларусі, з 1992 г. — старшы навуковы супрацоўнік. У 2005 г. звольнены «за парушэнне працоўнай дысцыпліны» і выведзены навуковым саветам Інстытута гісторыі з яго складу. З таго часу працуе ў ЕГУ.

30 мая 2018 года рада Гістарычнага інстытута Варшаўскага ўніверсітэта зацвердзіла Генадзю Сагановічу ступень доктара габілітаванага ў галіне гуманітарных навук па спецыяльнасці гісторыя. За падставу абароны была ўзята яго кніга «Грунвальд у беларускай гісторыі. Спроба разбору палітычнага міфа».

Навуковая і даследчыцкая дзейнасць

Праводзіў раскопкі прыватнаўласніцкіх замкаў (Гарадоцкі, Глускі, Койданаўскі, Лоскі і інш.), даследаваў кавальства Беларусі эпохі феадалізму. Вывучае ваенна-палітычную гісторыю ВКЛ, гістарычныя сувязі Беларусі з немцамі ў сярэднявеччы.

Складальнік і адзін з аўтараў зборніка «Імя тваё Белая Русь» (1991). Аўтар кніг па гісторыі ВКЛ і Маскоўскай дзяржавы, у т.л. «Невядомая вайна 1654—1667(англ.) бел.», «Дзесяць вякоў беларускай гісторыі» (у сааўтарстве з У. Арловым). Адзін з заснавальнікаў і старшыня Беларускага навукова-гуманітарнага таварыства (1987—1992). Заснавальнік і галоўны рэдактар часопіса «Беларускі гістарычны агляд» (з 1994).

Узнагароды

Узнагароджаны медалём Францішка Багушэвіча Беларускага ПЕН-цэнтра (1996), медалём 100 гадоў БНР Рады Беларускай Народнай Рэспублікі (2019).

Бібліяграфія

  • Айчыну сваю баронячы: Канстанцін Астрожскі. Мн., 1992;
  • Войска Вялікага княства Літоўскага ў XVI—XVII стст. Мн,, 1994;
  • Невядомая вайна, 1654—1667. Мн., 1995;
  • Полацкая вайна, 1563—1579 гг. // Адраджэнне: Гіст. альманах. Мн., 1995 Вып. 1;
  • Царкоўная вунія 1596 г. і пытанне нацыянальнай тоеснасці беларусаў у XVIII ст. // Наш радавод. Гродна, 1996. Кн. 7;
  • Нямецкая каталіцкая місія і Полацк у XIII ст. // Полацк: карані нашага радавода. Полацк, 1996;
  • Беларусь і Нямецкі ордэн (да Крэўскай уніі) // 3 глыбі вякоў: Наш край. Мн., 1997. Вып. 2;
  • У пошуках Сярэднявечча // Бел. гіст. агляд. 1997. Сш. 1—2;
  • Полацк і нямецкая калонія на Дзвіне // Там жа. 1998. Сш. 1;
  • Немцы ў Полацку часоў Францыска Скарыны // Беларусіха-Albaruthenica. Мн., 1998. Кн. 9;
  • Дзесяць вякоў беларускай гісторыі, 862—1918. Вільня, 1999 (разам з У. Арловым).
  • Нарыс гісторыі Беларусі ад старажытнасці да канца XVIII ст. Мн., 2001.

Спампаваць кнігі

Айчыну сваю баронячы: Канстанцін Астрожскі
Спампаваць: fb2
Десять веков белорусской истории : События. Даты, Иллюстрации.
Спампаваць: fb2
Невядомая вайна: 1654-1667
Спампаваць: fb2
Калі вы заўважылі памылку ў тэксце, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter
© «Нашы людзі», 2021-2024
Паведаміць пра памылку
Паведамленне адпраўлена!
Адбылася памылка :(