13 лютага 1973г
Мінская вобласць, Мінскі раён, Мінск
Руск. Хаданович Андрей Валерьевич
Беларускі паэт, перакладчык, філолаг.
Навучаўся ў школе № 113, потым у школе № 162. Скончыў філалагічны факультэт БДУ (1995) і аспірантуру БДУ па спецыяльнасці замежная літаратура (1999). Выкладае ў БДУ гісторыю французскай літаратуры. Выкладаў у Беларускім гуманітарным ліцэі імя Якуба Коласа. Вядзе заняткі ў «Перакладчыцкай Майстэрні» пры Беларускім ПЭН-цэнтры і ў Школе маладога літаратара пры Саюзе беларускіх пісьменнікаў. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў і Беларускага ПЭН-цэнтра. З 10 снежня 2008 да 5 лістапада 2017 года узначальваў Беларускі ПЭН-цэнтр, цяпер — сябра рады арганізацыі.
Друкуецца ў часопісах «Arche», «Дзеяслоў», газеце «Наша Ніва». Ягоныя вершы перакладаліся на рускую, польскую, англійскую, латышскую, літоўскую, нямецкую, славацкую, украінскую мовы.
Перакладае на беларускую мову з англійскай, польскай, рускай, украінскай, французскай. Піша вершы, лімерыкі.
Па меркаванні крытыкаў, паэзія Андрэя Хадановіча — прыкметная з’ява сучаснай беларускай літаратуры, у яго творчасці, якая адрозніваецца багаццем і разнастайнасцю мовы, стылістычнымі эксперыментамі, дасягненні ўсходнееўрапейскай «кніжнай» паэзіі спалучаюцца з элементамі «нізавой» культуры (рок, рэп, гарадское прастамоўе).