Беларускі акцёр. Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь (2011).
Біяграфія
Скончыў ў 1968 годзе Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут па спецыяльнасці «акцёр драматычнага тэатра і кіно» (курс заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, прафесара А. І. Бутакова). З 1981 па 1996 год — акцёр Тэатра-студыі кінаакцёра.
У Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя М.Горкага працаваў з 2 верасня 1996 года. Сыграў Пане Каханку ў аднайменным спектаклі Андрэя Курэйчыка, Генрыха ІІ («Леў зімой»), многія іншыя ролі.
Нагрудны знак Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь «За ўклад у развіццё культуры Беларусі» (2017).
Фільмаграфія
- «Хлеб пахне порахам» — Горбач, рэж. В.Нікіфараў (1973);
- «Нянавісць» — Сцяпан Булыга, рэж. С.Гаспараў (1977);
- «Арцём» — Арцём, рэж. Ю.Рогаў (1978);
- «Побач з камісарам» — Мірон, рэж. А.Чакмянёў (1978);
- «Трэцяга не дадзена» — Пракоп Вялічка, рэж. І.Дабралюбаў (1980 г.);
- «Вазьму твой боль» — Шышка, рэж. М.Пташук (1980 г.);
- «Ветразі майго дзяцінства» — Мурашка, рэж. Л.Мартынюк (1981);
- «Дзяржаўная мяжа. Фільм 3-ці: Усходні рубеж» — Камендант памежнай заставы, рэж. Б.Сцяпанаў, В.Нікіфараў (1982);
- «Раскіданае гняздо» — Кіраўнік, рэж. Б.Луцэнка (1982);
- «Казка пра Зорнага хлопчыка» — Егер, рэж. Л.Нячаеў (1983);
- «Тата» — Трэнер па боксе, рэж. А.Карпаў (1985);
- «Сакрэтны фарватар» — Данчанка, рэж. В.Кастраменка (1987);
- «Давід Гарадзецкі» — Гарадзецкі, рэж. Н.Гаркунова (1988);
- «Вайна» — Генерал Паўлаў, рэж. Т.Ляўчук (1989);
- «Свабодная зона» — Марак, рэж. Д.Зайцаў (1992);
- «Хрусталёў, машыну!» — Стакун, рэж. А.Герман (1994 г.);
- «Анастасія Слуцкая» — Ваеначальнік Цімур, рэж. Ю.Елхаў (2003);
- «Курсанты» — Генерал, рэж. А.Кавун (2005);
- «Мужчыны не плачуць» — Бізнесмен, рэж. С.Баброў (2005);
- «Маёр Ветраў» — Генерал, рэж. А.Фрацкевіч-Лае (2007);
- «Ворагі» — Нямецкі афіцэр, рэж. М.Можар (2007)
Калі вы заўважылі памылку ў тэксце, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter