RU BE

Шыпіла Яўген Патафеевіч

Шыпіла Яўген Патафеевіч - беларускі акцёр, артыст

7 кастрычніка 1943г - 28 лістапада 1999г

Віцебская вобласць, Верхнядзвінскі раён, Відокі

Акцёр, Артыст

Руск. Шипило Евгений Потафеевич

Беларускі акцёр. Народны артыст Беларусі (1984).

Біяграфія

Нарадзіўся 7 кастрычніка 1943 года ў в. Відокі Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці.

Вучыўся на курсах культасветработнікаў у Мінску, працаваў інструктарам раённага Дома культуры, неаднаразова спрабаваў паступіць у Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут.

З 1967 года працаваў у Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Якуба Коласа.

Памёр 28 лістапада 1999 года ў вёсцы Свяціца Верхнядзвінскага раёна, там і пахаваны.

Творчасць

У яго творчасці жыццёвая праўда, шчырасць і арганічнасць сцэнічнага існавання, сакавіты народны гумар спалучаліся з глыбокім пранікненнем у псіхалагічную сутнасць характараў; у лепшых вобразах імкненне да мастацкага абагульнення. Найбольш значныя ролі стварыў у беларускім нацыянальным рэпертуары: дзед Курыла («Сымон-музыка» паводле Я. Коласа), Іван Швед («Таблетку пад язык» А. Макаёнка), Несцерка («Несцерка» B. Вольскага), Андрэй Буслай, Мульцік («Парог», «Вечар» А. Дударава), Канстанцін Заслонаў («Паядынак» М. Матукоўскага).

Сярод роляў у класічным і сучасным рэпертуары: дзядзька Ваня («Дзядзька Ваня» А. Чэхава), Шпёкін («ЧП-1», «ЧП-2» паводле «Рэвізора» М. Гогаля), Глостэр («Кароль Лір» У. Шэкспіра), Кірпаты («Энергічныя людзі» B. Шукшына), Ягор Палушкін («Не страляйце ў белых лебедзяў» паводле Б. Васільева), Кісцераў («Тры мяшкі засмечанай пшаніцы» паводле У. Цендракова), Стары («Шчаслівае здарэнне» C. Мрожака), Бацька («Жанна» паводле «Жаваранка» Ж. Ануя), сват Капкаліс («Клеменс» К. Саі), Глакуна («Закон вечнасці» паводле Н. Думбадзэ). Здымаўся ў кіно.

Фільмаграфія

  • 1994 Будулай, якога не чакаюць
  • 1991 Чырвоны востраў: эпізод
  • 1990 Адна ноч
  • 1990 Маці ўрагану
  • 1984 Паядынак
  • 1982 Новая зямля: Яўген
Калі вы заўважылі памылку ў тэксце, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter
© «Нашы людзі», 2021-2024
Паведаміць пра памылку
Паведамленне адпраўлена!
Адбылася памылка :(