RU BE

Ізобаў Мікалай Аляксеевіч

Ізобаў Мікалай Аляксеевіч - беларускі матэматык, навуковец

23 студзеня 1940г

Віцебская вобласць, Лёзненскі раён, Красыні

Матэматык, Навуковец

Руск. Изобов Николай Алексеевич

Беларускі матэматык. Акадэмік НАН Беларусі (1994). Доктар фізіка-матэматычных навук (1979), прафесар (1990).

Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Пасля заканчэння Янавіцкай сярэдняй школы з 1958 года вучыўся на фізіка-матэматычным факультэце Віцебскага педінстытута, у 1962 годзе пераведзены на матэматычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Скончыўшы яго, у 1966—1967 гадах вучыўся ў аспірантуры. Пасля абароны кандыдацкай дысертацыі (1967) працаваў спачатку асістэнтам, потым малодшым навуковым супрацоўнікам у БДУ. З 1969 года працуе ў Акадэміі навук БССР: у 1969—1980 гадах намеснік галоўнага рэдактара ўсесаюзнага часопіса «Дифференциальные уравнения», у 1980—1986 гадах старшы навуковы супрацоўнік, у 1986—1993 гадах загадчык лабараторыі, з 1993 года загадчык аддзела Інстытута матэматыкі НАН Беларусі. Адначасова ў 1995—1999 гадах загадчык кафедры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навуковы ўклад

М. А. Ізобаў — вядомы спецыяліст у тэорыі характарыстычных паказчыкаў Ляпунова і тэорыі ўстойлівасці па лінейным прыбліжэнні. Навуковыя працы па звычайных дыферэнцыяльных ураўненнях і тэорыі ўстойлівасці. Атрымаў крытэрый устойлівасці паказчыкаў Ляпунова, алгарытм іх вылічэння і ацэнку мінімуму. Развязаў прыватную, а ў некрытычным выпадку агульную задачу Ляпунова пра экспаненцыйную ўстойлівасць па лінейным набліжанні.

Больш за 200 навуковых прац, у т.л. 2 манаграфіі.

Узнагароды і прэміі

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі (2000, у сааўтарстве) — за цыкл прац «Даследаванне асімптатычных уласцівасцей дыферэнцыяльных і дыскрэтных сістэм». Ордэн Францыска Скарыны (2000).

Асноўныя працы

  • Линейные системы обыкновенных дифференциальных уравнений // Математический анализ. Итоги науки и техники. 1974. Т.12.
  • О задаче Конти для пересечений множеств линейных систем // Дифференциальные уравнения. 1990. Т.26, № 8.
  • Исследования в Беларуси по теории характеристических показателей Ляпунова и ее приложениям // Дифференциальные уравнения. 1993. Т. 29, № 12.
  • О временных последовательностях, реализующих характеристические и нижние характеристические векторы решений // Дифференциальные уравнения. 1999. Т. 35, № 6.
  • Множества Коппеля-Конти линейных систем // Труды Ин-та математики НАН Беларуси. 2000. Т. 4 (разам з Р.Прохаравай).
  • Введение в теорию показателей Ляпунова. Мн.: БГУ, 2006.
Калі вы заўважылі памылку ў тэксце, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter
© «Нашы людзі», 2021-2024
Паведаміць пра памылку
Паведамленне адпраўлена!
Адбылася памылка :(