25 снежня 1918г - 27 мая 1997г
Віцебская вобласць, Сенненскі раён, Багушэўск
Руск. Конопелько Зинаида Игнатьевна
Беларуская актрыса. Народная артыстка БССР (1972).
2 красавіка 1934 г. паступіла ў студыю Беларускага тэатра імя Якуба Коласа. Упершыню на прафесійнай сцэне выступіла ў тым жа 1934 г., калі ў спектаклі «Цудоўны сплаў» У. Кіршона сыграла ў масоўцы. З 1936 па 1997 год працавала ў Беларускім нацыянальным драматычным акадэмічным тэатры імя Якуба Коласа. Яшчэ ў студыйныя часы рэжысёр Малчанаў пачаў з Зінаідай Канапелькай працаваць над роляй Паўлінкі паводле аднайменнай п’есы Янкі Купалы.
Зінаіда Ігнатаўна ўспамінала пра сустрэчу з Янкам Купалай пад час гастроляў у Мінску:
— Я вельмі хвалявалася, ідучы да Янкі Купалы. — Сустрэлі мяне на дзіва проста і гасцінна. Малчанаў расказваў, што працуе са мною над роляй Паўлінкі. Цётка Уладзя глядзела на мяне вельмі ласкава, а Янка Купала сказаў: "Цудоўная дзяўчына, жадаю табе сыграць гэту ролю на сцэне". Сустрэча з такім чалавекам, такім знакамітым паэтам стала для мяне сапраўднай падзеяй