12 лютага 1900г - 25 студзеня 1988г
Мінская вобласць, Вілейскі раён, Ваўкалатка
Кампазітар, Фалькларыст, Этнограф
Руск. Карузо Павел Иосифович
Беларускі фалькларыст, этнамузыколаг, кампазітар, грамадска-палітычны дзеяч.
Паводле некаторых звестак род Карузаў перасяліўся ў Беларусь з Італіі.
У 1924 годзе Павел скончыў школу ў Браславе, у 1928 Віленскую кансерваторыю па класе тэорыі і кампазіцыі. У 1924—1926 гадах вольны слухач Віленскага ўніверсітэта.
З 1925 года ўдзельнік грамадска-палітычнага і культурнага жыцця ў Заходняй Беларусі. У 1927 старшыня ЦК Беларускай хрысціянска-дэмакратычнае партыі (БХД) і галоўны рэдактар перыядычнага органа БХД газеты «Biełaruskaja krynica». Як рэдактар газеты неаднаразова прыцягваўся польскай адміністрацыяй да судовай адказнасці. Пад уплывам фалькларыста і кампазітара Антона Грыневіча пачаў збіраць беларускі мелас, апрацоўкі якога плённа выкарыстоўваў у выканаўчай практыцы як харавод хору Беларускага інстытута гаспадаркі і культуры. У 1928 годзе ад БХД і Беларускага сялянскага саюза абраны выбаршчыкамі Свянцянскага павета ў сойм Польшчы. Пасля разгону сойма Юзафам Пілсудскім летам 1930 — беспрацоўны. У 1934 годзе праз абяцанні надрукаваць яго аўтарскія творы і фальклорныя зборы падманным шляхам вывезены праз Гдыню ў Менск. Арыштаваны і сасланы на Салаўкі.
Вярнуўся ў Беларусь у 1947 годзе пасля 13-гадовага зняволення. У 1947—1948 працаваў у Доме творчасці ў Маладзечне. У 1949 паўторна арыштаваны і высланы ў Нарыльск. Вызвалены ў 1955 годзе, рэабілітаваны ў 1957. Вярнуўся ў Вільню. Памёр 20 лютага 1988. Пахаваны на Еўфрасіннеўскіх могілках.
Працаваў як харавод і кампазітар у Дзяржаўным ансамблі польскае песні і танцу Літоўскае ССР. Супрацоўнічаў з фалькларыстамі ІМЭФ АН БССР, друкаваўся ў часопісе «Мастацтва Беларусі», газеце «ЛіМ».
Падрыхтаваў да выдання музычныя запісы беларускага фальклору Антона Грыневіча. Напісаў «Камеpную сімфонію», пабудаваную на беларускім меласе, песні на тэксты Янкі Купалы, Якуба Коласа, Ніла Гілевіча, Ларысы Геніюш, Максіма Багдановіча і іншых беларускіх паэтаў.