15 чэрвеня 1940г
Магілёўская вобласць, Круглянскі раён, Рублёўск
Вынаходнік, Матэматык, Навуковец
Руск. Кравцов Виктор Константинович
Беларускі матэматык. Кандыдат фізіка-матэматычных навук.
Скончыў Комсеніцкую сярэднюю школу ў 1958 г. і паступіў на матэматычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У снежні 1963 г. паступіў у аспірантуру пры кафедры ЭММ універсітэта, дзе правучыўся да лістапада 1964 г., так як быў прызваны на вайсковую службу.
Са снежня 1965 г. і па цяперашні час выкладчык на кафедры вышэйшай матэматыкі Мінскага вышэйшага ваенна-інжынернага вучылішча.
У 1973 г. у Ленінградскім дзяржаўным універсітэце абараніў дысертацыю «О некоторых проблемных вопросах и приложениях системы в остатках» на званне вучонай ступені кандыдата фізіка-матэматычных навук.
Кандыдат фізіка-матэматычных навук з 1973 г. Вучонае званне «дацэнт» прысвоена ў 1976 г., а вучонае званне «прафесар» па кафедры вышэйшай матэматыкі прысвоена ў 1993 г.
Краўцоў В. К. — адзін з вядучых спецыялістаў у вобласці методыкі выкладання вышэйшай матэматыкі.
Асноўны кірунак яго навуковых даследаванняў звязаны са стварэннем высокапрадукцыйных вылічальных сістэм. Вынікі яго навуковай працы разглядаліся на многіх рэспубліканскіх і міжнародных канферэнцыях. Навучальныя дапаможнікі, метадычныя распрацоўкі, напісаныя ім, аказваюць вялікую дапамогу пачынаючым выкладчыкам у асваенні методыкі выкладання вышэйшай матэматыкі ў вышэйшых навучальных установах Рэспублікі Беларусь. Аўтар больш за 25 навуковых публікацый, 8 вынаходстваў, адзін з аўтараў вучэбнага дапаможніка «Кіраўніцтва да рашэння задач па вышэйшай матэматыцы» (1990).