22 ліпеня 1949г
Брэсцкая вобласць, Брэсцкі раён, Брэст
Руск. Ляшук Олег Васильевич
Беларускі архітэктар.
Скончыў БПІ ў 1971 годзе. Працаваў у Брэсцкім будаўнічым тэхнікуме, з 1971 года ў інстытуце «Брэстграмадзянпраект». Да 2014 года працаваў галоўным архітэктарам Брэста.
Асноўныя працы ў Брэсце: будынкі дзіцячага сада-ясляў з плавальным басейнам на вуліцы Герояў абароны Брэсцкай крэпасці (1977), фізкультурна-аздараўленчага камбіната (1982, у сааўтарстве), дзіцячага кафэ «Казка» (1985), аблвыканкама (1991), аэравакзала (1986, у сааўтарстве), забудова Усходняга жылога раёна (1990, у сааўтарстве) і іншыя.