Беларуская паэтка, пісьменніца, літаратурны крытык, драматург, перакладчыца, журналістка.
Біяграфія
Нарадзілася ў сям’і служачых. Скончыла аддзяленне архітэктуры Мінскага архітэктурна-будаўнічага тэхнікума (1984). Працавала ў канструктарскім бюро на ВА «Гарызонт» тэхнікам-архітэктарам. Вучылася на аддзяленні паэзіі Літаратурнага інстытута ў Маскве (1986—1987), затым перавялася на беларускае аддзяленне філалагічнага факультэта БДУ, які скончыла ў 1994 годзе. Працавала загадчыцай аддзела крытыкі ў часопісе «Першацвет», загадчыцай аддзела мовы ў газеце «Наша слова». З 1996 года працавала ў аддзеле крытыкі штотыднёвіка «Літаратура і мастацтва», з 2002 — рэдактаркай аддзела літаратуры. З 2003 па жнівень 2020 года працавала аглядальніцай аддзела культуры газеты «СБ. Беларусь сегодня». З верасня 2020 года працуе ў газеце «Звязда» загадчыцай аддзела культуры.
У 2002 годзе разам з мужам Віктарам Шніпам пры газеце «Літаратура і мастацтва» стварыла літаратурную суполку «Літаратурны квартал», які з цягам часу перарос у «Літаратурнае прадмесце», кіраўніца літаратурнай суполкі.
Творчасць
Дэбютавала вершам у 1983 годзе ў газеце «Знамя юности».
Гісторыяцэнтрычныя творы Людмілы Рублеўская некаторыя беларускія крытыкі пахвальна параўноўваюць з «меладраматычнымі інтэрпрэтацыямі» мастацкіх ідэй Уладзіміра Караткевіча. Так, падзеі ў яе рамане «Золата забытых магіл» (2005) адбываюцца паралельна ў найбольш цікавыя для Караткевіча часы паўстання Кастуся Каліноўскага і ў наш час. А гераіня аповесці «Пярсцёнак апошняга імператара» (2005) спазнае трагічную і гераічную гісторыю свайго роду, які выяўляецца каралеўскім.
Член Саюза беларускіх пісьменнікаў з 1990 года.
Зборнікі паэзіі:
- «Крокі па старых лесвіцах» (1990)
- «Адукацыя» (1990)
- «Замак месячнага сяйва» (1992)
- «Застаюся» (1996)
- «Балаган»(2000)
- «Рыцарскія хронікі» (2001)
- «Над замкавай вежай»(2003)
- «Шыпшына для Пані». Вершы, эсэ.(2007)
- «Вяртанне Інфанты»(2015)
Проза:
- «Старасвецкія міфы горада Б». Апавяданні. (2002)
- «Сэрца мармуровага анёла». Аповесці, апавяданні. (2003)
- «Пярсцёнак апошняга імператара». Аповесці, апавяданні. (2005)
- «Ночы на Плябанскіх Млынах». Раман, аповесці, апавяданні. (2013)
- «Сутарэнні Ромула». Раманы. (2010)
- «Сэрца мармуровага анёла». Раман, аповесці.(2012)
- «Дагератып». Раман.(2017)
- «Пантофля Мнемазіны». Раман. (2018)
Серыя раманаў «Авантуры Пранціша Вырвіча»
- «Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега» (2012, 2020)
- «Авантуры студыёзуса Вырвіча» (2014)
- «Авантуры драгуна Вырвіча» (2014)
- «Авантуры Пранціша Вырвіча, канфедэрата і здрадніка» (2017)
- «Авантуры Вырвіча з банды Чорнага Доктара» (2019)
- «Авантуры Вырвіча, Лёдніка і Чорнай Меланхоліі» (2020)
Кнігі для дзяцей:
- «Прыгоды мышкі Пік-Пік». Казкі. (2000)
- «Прыгоды мышкі Пік-Пік». Казкі. (2007 (Беласток, Польша))
- «Прыгоды мышкі Пік-Пік». Казкі. (2008)
- «Прыгоды мышкі Пік-Пік». Казкі. (2011)
- «Прыгоды мышкі Пік-Пік». Казкі. (2018)
- «Прыгоды мышкі Пік-Пік». Казкі (2021)
- «Карона на дне віра, альбо Казкі з хутара Юстыны». Казкі. (2008)
Узнагароды
- 2003 — пераможца конкурсу драматургіі «Купалавы далягляды»
- 2010 — пераможца літаратурнага конкурсу «Жанчына ў сучасным грамадстве» (Беларусь-Швецыя)
- медаль Францыска Скарыны (2011)
- 2011 — прэмія імя Францішка Багушэвіча, за раман «Сутарэнні Ромула»
- 2012 — прэмія Саюза журналістаў Беларусі «Залатое пяро»
- 2014 — прэмія «Залаты апостраф»
- 2014 — прэмія Саюза журналістаў Беларусі «Залатое пяро»
- 2015 — прэмія «Кніга году-2015» за раман «Авантуры студыёзуса Вырвіча»
- 2017 — прэмія Ежы Гедройца, ІІ месца за раман «Дагератып»
- 2017 — Нацыянальная літаратурная прэмія ў намінацыі «Найлепшы празаічны твор» — за раман «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата»
Спампаваць ці купіць кнігі
Авантуры Вырвіча, Лёдніка і Чорнай Меланхоліі
Авантюры студиозуса Вырвича
От шляхтича Завальни до гоблина в пальто
Калі вы заўважылі памылку ў тэксце, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter