RU BE

Макс Шчур

Макс Шчур - беларускі пісьменнік, паэт, эсэіст

5 снежня 1977г

Брэсцкая вобласць, Брэсцкі раён, Брэст

Пісьменнік, Паэт, Эсэіст

Руск. Щур Максим Александрович

Беларускі паэт, перакладчык, эсэіст.

Біяграфія

У 1994—1998 гадах вучыўся ў МДЛУ. З 1998 года жыве ў Чэхіі паблізу Прагі.

Творчасць

Цікавіцца тэорыяй інтэрпрэтацыі, філасофіяй мастацтва, адносінамі паміж культурай і палітыкай.

Аўтар п'есы «Смерць тырана» (Мн., 1997), зборнікаў вершаў «Амфітэатр» (Прага-Гданьск, 1999), «Ранні збор» (Стакгольм, 2006), кнігі прозы «Завяршыць гештальт» (Цярнопаль, 2015), шэрагу літаратуразнаўчых эсэ. Вершы М. Шчура друкаваліся ў чэшскіх, шведскіх і польскіх перакладах.

Заснавальнік інтэрнэт-часопіса niamiesta.se, дзе публікуе найперш уласныя тэксты і пераклады замежных аўтараў на беларускую.

Перакладае з чэшскай — Ф. Гелнер, Л. Кліма, Б. Рэйнек, іспанскай — Ф. дэ Кеведа, Х. Л. Борхес, Ф. Гарсія-Лорка, англійскай — Л. Кэрал (абедзве часткі «Алісіяны»), Э. Лір («Кніга бязглузду»). Паслядоўны перакладчык англійскай літаратуры абсурду.

Прызнанне

  • Лаўрэат Прэміі імя Я. Юхнаўца (2004) за раман «Там дзе нас няма» (неапублікаваны)
  • Лаўрэат Premio Iberoamericano (2003)
  • Лаўрэат Прэміі імя Гедройца (2016) за «Завяршыць гештальт»

Спампаваць кнігі

Галасы
Спампаваць: fb2
Завяршыць гештальт
Спампаваць: fb2
Ліст, знойдзены на папялішчы
Спампаваць: fb2
Калі вы заўважылі памылку ў тэксце, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter
© «Нашы людзі», 2021-2024
Паведаміць пра памылку
Паведамленне адпраўлена!
Адбылася памылка :(