RU BE

Марчук Георгій Васільевіч

Марчук Георгій Васільевіч - беларускі дзіцячы пісьменнік, драматург, пісьменнік, казачнік, сцэнарыст

1 студзеня 1947г - 23 жніўня 2023г

Брэсцкая вобласць, Столінскі раён, Давыд-Гарадок

Дзіцячы пісьменнік, Драматург, Пісьменнік, Казачнік, Сцэнарыст

Руск. Марчук Георгий Васильевич

Беларускі пісьменнік, сцэнарыст і драматург.

Біяграфія

Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (1973 год), Вышэйшыя курсы рэжысёраў і сцэнарыстаў (Масква, 1975 год). Працаваў загадчыкам літаратурнай часткі (1980—1982), рэдактарам-кансультантам Тэатра-студыі кінаакцёра, дырэктарам выдавецтва «Мастацкая літаратура» (1996—2002). Да 2016 года — сакратар Саюза пісьменнікаў Беларусі. Член Грамадскага савета па маральнасці, створанага ў Беларусі ў 2009 годзе.

Творчасць

Аўтар 8 раманаў, 50 п’ес, кнігі казак для дзяцей, кнігі навел «Хаос», зборніка афарызмаў, сцэнарыяў фільмаў. Аўтар сцэнарыя да фільма «Кветкі правінцыі», адзначанага Дзяржаўнай прэміяй Беларусі.

Творы Георгія Марчука перакладзены на шэраг моў (англійская, балгарская, руская, украінская, літоўская, казахская, польская, македонская).

Узнагароды і прэміі

  • Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры (1996, у аўтарскім калектыве) — за мастацкі фільм «Кветкі правінцыі».
  • Медаль Расійскай акадэміі славеснасці «Змагару асветніцтва»

Фільмаграфія

  • 1994 — «Кветкі правінцыі»
  • 2006 — «Ліст Феліні»
  • 2009 — «Яблык Месяца» («Райскія яблыкі»)

Бібліяграфія

  • Сава Дым і яго жанчыны: раманы/ Георгій Марчук; [малюнкі Л.Кузьміча]. — Мінск: Мастацкая літаратура, 2016. — 605 с.: іл.
  • Давид-Городокские каноны: новеллы/Георгий Марчук; [пер. с бел. И.Кочетковой; фото: В.Сухопар, М.Пустильник, С.Говенко]. — Минск: Белорусский республиканский литературный фонд, 2015. — 157 с.: ил, цв. ил., портр., ноты. — (Золотая серия белорусской новеллы).
  • Пеўчыя 1941 года: п’есы/Георгій Марчук. — Мінск: Звязда, 2014. — 366 с.
  • Крык на хутары/Георгій Марчук. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Пятруся Броўкі, 2013. — 493 с.
  • Ласточки над Горынью: новеллы/Георгий Марчук; [пер. с бел.]. — Минск: Международный благотворительный фонд «Семья — единение — Отечество», 2013. — 189 с., [8] л. цв. фот.
  • Голос и слово: афоризмы, размышления: [пер. с белор. языка автора]/Георгий Марчук; [послесловие Л. Ф. Анцух]. — Минск: Четыре четверти, 2012. — 67 с.
  • Доброе сердце: 50 сказок /Георгий Марчук; [иллюстрации В.Дударенко]. — изд 2-е. — Минск: АСАР, 2012. — 343 с.: ил.
  • Чужое багацце: казкі, п’есы, навелы/Георгій Марчук; [укладанне З.Падліпскай і В.Шніпа]. — Мінск: Мастацкая літаратура, 2012. — 334 с. — (Школьная бібліятэка).
  • Глаза и сон: роман/Георгий Марчук; [пер. с бел. И.Кочетковой]. — Минск: Букмастер, 2011. — 253 с.
  • Нестерка: сказки: для детей мл. и сред. шк. возраста/Георгий Марчук; худож. Т. П. Березенская. — Минск: Современная школа, 2010. — 95 с.: ил.
  • Письмо Феллини: киносценарии/Георгий Марчук. — Минск: А. Н. Вараксин, 2009. — 272 с.
  • Крик на хуторе: роман/Георгий Марчук. — Минск, 2007. — 446 с. — (Библиотека Союза писателей Беларуси).
  • Сладкие слезы: дневники, афоризмы, эссе, интервью/Георгий Марчук. — Минск, 2006. — 253 с., [3] л. ил.
  • Варвара и блудный муж: комедии/Георгий Марчук. — Минск, 2005. — 176 с.
  • Кветкі правінцыі: раман, навелы, афарызмы/Георгій Марчук. — Мінск: Мастацкая літаратура, 2004.—415 с. — (Беларуская проза ХХ стагоддзя).
  • Урсула: навелы кахання/Георгій Марчук. — Мінск: Беларускі саюз журналістаў, 2003. — 191 с.
  • Дзікая груша: казкі: для малод. І сярэд.шк.узросту/Георгій Марчук; маст. А. Ю. Кажаноўскі. — Мінск: Беларусь, 2000. — 287 с.: іл. — (Школьная бібліятэка).
  • Чужое богатство: сказки: для мл. и сред. шк. возраста/Георгий Марчук; пер с бел. И. А. Масленицыной, Н. Г. Марчук; худож. В. В. Дударенко. — Минск: Полымя, 1998. — 78 с.: ил.
  • Хаос: новеллы/Георгий Марчук; [пер. с бел. И. И. Кононец и др.]. — Минск: Полымя, 1997. — 318 с.: ил.
  • Без ангелаў: раман, апавяданні/Георгій Марчук. — Мінск: Мастацкая літаратура, 1993. — 256 с.
  • Новыя прыгоды Несцеркі: камедыя-лубок у чатырох дзеях, сямі карцінах/Георгій Марчук//Сучасная беларуская п’еса. Мінск: Мастацкая літаратура, 2009. С.249-300.
  • Давыд-гарадоцкія каноны/Георгій Марчук//Маладосць. 2007. № 1. С.100-116.
Калі вы заўважылі памылку ў тэксце, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter
© «Нашы людзі», 2021-2024
Паведаміць пра памылку
Паведамленне адпраўлена!
Адбылася памылка :(