RU BE

Марціновіч Дзяніс Аляксандравіч

Марціновіч Дзяніс Аляксандравіч - беларускі гісторык, літаратуразнавец

8 жніўня 1986г

Мінская вобласць, Мінскі раён, Мінск

Гісторык, Літаратуразнавец

Руск. Мартинович Денис Александрович

Беларускі гісторык, літаратурны і тэатральны крытык, журналіст.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і пісьменніка Алеся Марціновіча. Мае брата Ягора, журналіста. Вучыўся ў Нацыянальным гуманітарным ліцэі імя Якуба Коласа. Скончыў Ліцэй Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (2004). Як пераможца рэспубліканскай алімпіяды па гісторыі быў залічаны без экзаменаў на гістарычны факультэт БДУ, які скончыў у 2009 годзе з чырвоным дыпломам. У 2010 годзе закончыў магістратуру, а ў 2013-м — аспірантуру БДУ па спецыялізацыі «ўсеагульная гісторыя». У 2015 годзе пад кіраўніцтвам прафесара Алега Яноўскага абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Становление советской высшей школы (1917 — середина 1930-х гг.)».

У 2010—2013 гадах з’яўляўся аглядальнікам газеты «Літаратура і мастацтва». З 2016 года — рэдактар партала TUT.BY.

Творчасць

Друкуецца з 1999 года. Піша на беларускай і рускай мовах.

Аўтар кніг:

  • «Донжуанскі спіс» Караткевіча» (Мн.: «Чатыры чвэрці», 2012. — 114 с. — ISBN 978-985-7026-43-2)
  • «Жанчыны ў жыцці Уладзіміра Караткевіча» (Мн.: «Чатыры чвэрці», 2014. — 178 с.: іл.; [2] л. укл. — ISBN 978-985-7058-53-2).

У іх даследуюцца асобы трынаццаці жанчын, якіх кахаў Уладзімір Караткевіч. Імёны некаторых з іх уведзены ў навуковы зварот упершыню.

Друкаваўся ў часопісах «Беларуская думка», «Бярозка», «Дзеяслоў», «Маладосць», «Мастацтва», «Нёман», «Полымя», «Роднае слова», газетах «Культура», «Літаратура і мастацтва», «Настаўніцкая газета» і іншых.

Прызнанне

  • Чэмпіён Беларусі сярод школьнікаў па гульні «Брэйн-рынг» (у складзе каманды «Дурол»; 2004).
  • Бронзавы прызёр чэмпіяната Беларусі сярод школьнікаў па гульні «Што? Дзе? Калі?» (у складзе каманды «Дурол»; 2004).
  • Сябра Саюза пісьменнікаў Беларусі (з 2012 года).
  • Кандыдат гістарычных навук (2015).
  • Лонг-ліст прэміі імя Аляксандра і Марыі Стагановічаў за кнігу «Жанчыны ў жыцці Уладзіміра Караткевіча» (2015)
  • «Нацыянальная літаратурная прэмія» ў намінацыі «Лепшы твор літаратурнай крытыкі і літаратуразнаўства» за кнігу «Жанчыны ў жыцці Ўладзіміра Караткевіча» (2015).
Калі вы заўважылі памылку ў тэксце, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter
© «Нашы людзі», 2021-2024
Паведаміць пра памылку
Паведамленне адпраўлена!
Адбылася памылка :(