RU BE

Мар’ян Дукса

Мар’ян Дукса - беларускі дзіцячы пісьменнік, пісьменнік, паэт, празаік

5 красавіка 1943г - 19 красавіка 2019г

Мінская вобласць, Мядзельскі раён, Каракулічы

Дзіцячы пісьменнік, Пісьменнік, Паэт, Празаік

Руск. Дукса Марьян Николаевич

Беларускі празаік і паэт. Поўнае імя Мар’ян Мікалаевіч Дукса.

Біяграфічныя звесткі

Нарадзіўся 5 красавіка 1943 года ў вёсцы Каракулічы Мядзельскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і. Рана страціў бацьку. У 1958—1960 гг. займаўся ў Свірскім вучылішчы механізацыі сельскай гаспадаркі, закончыўшы яго, працаваў у калгасе ўлікоўцам трактарнай брыгады, адначасова вучыўся завочна ў сярэдняй школе. У 1969 годзе скончыў філалагічны факультэт БДУ. З 1969 па 1987 год працаваў настаўнікам сярэдняй школы ў Солах.

Памёр 19 красавіка 2019 года на 77-ым годзе жыцця.

Творчасць

На старонках рэспубліканскай перыёдыкі выступае з вершамі з 1960 года. Выдаў вершаваныя зборнікі «Спатканне» (1967), «Крокі» (1972), «Станцыя» (1974), «Прыгаршчы суніц» (1976), «Забытыя словы» (1979), «Зона супраціўлення» (1982), «Твая пара сяўбы» (1985), «Заснежаныя ягады» (1989), «Горн прымірэння» (1993). Аўтар кніг для дзяцей «Зялёны акварыум» (1980) і «Світаюць сосны» (1987).

Прыгажосць Бацькаўшчыны, роднай прыроды, паэзія кахання, праблемы дабра і зла, веры — асноўныя матывы яго твораў.

Прэміі і ўзнагароды

  • Лаўрэат Літаратурнай прэміі Саюза пісьменнікаў Беларусі імя А.Куляшова (1990) за кнігу паэзіі «Заснежаныя ягады» (1989).
  • Ганаровы грамадзянін Смаргоні (2013).

Спампаваць кнігі

Это мы, беларусы
Спампаваць: epub
Калі вы заўважылі памылку ў тэксце, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter
© «Нашы людзі», 2021-2024
Паведаміць пра памылку
Паведамленне адпраўлена!
Адбылася памылка :(