10 красавіка 1937г - 6 ліпеня 2017г
Магілёўская вобласць, Бабруйскі раён, Бабруйск
Руск. Спиридонов Михаил Фёдорович
Беларускі гісторык. Кандыдат гістарычных навук (1982).
У 1960 годзе скончыў Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт. З 1960 года працаваў настаўнікам. З 1965 года ў Інстытуце гісторыі НАН Беларусі.
Кірункі навуковай дзейнасці: сацыяльна-эканамічнае развіццё і гістарычная геаграфія Беларусі XV—XVI стст. Аўтар кніг «Закрепощение крестьянства Беларуси (ХV—ХVI вв.)» (Мінск, 1993), «Заславль в XVI в.» (Мінск, 1998). Апублікаваў шмат карт з агульнай тэматыкай, звязанай з адлюстраваннем беларускіх зямель у другой палове XVI ст. Найбольш вядомая картаграфічная праца: «Беларусь у другой палове XVI ст. 1 : 1 500 000» (Нацыянальны атлас Беларусі. Мінск, 2002). Курыраваў падрыхтоўкай раздзела «Гісторыя» ў «Нацыянальным атласе Беларусі» (Мінск, 2002). Адзін з аўтараў выданняў «Гісторыя сялянства СССР са старажытнейшых часоў да Вялікай Кастрычніцкай рэвалюцыі», «Нарысы гісторыі Беларусі», «Гісторыя сялянства Беларусі».