30 сакавіка 1964г
Мінская вобласць, Мінскі раён, Мінск
Руск. Николай Халезин
Беларускі журналіст і сцэнарыст, мастацкі кіраўнік «Свабоднага тэатра».
Нарадзіўся ў Мінску ў сям'і спевака Мінскай філармоніі. Пасля заканчэння школы служыў у войску ў авіяцыі. У 1984 паступіў на эканамічны факультэт Інстытута народнай гаспадаркі, але пасля трэцяга курсу кінуў вучобу, каб заняцца творчасцю.
Працаваў журналістам у газетах «Имя», «Наша свабода», быў намеснікам галоўнага рэдактара газеты «Навіны», адным з членаў арганізацыйнага камітэта грамадзянскай ініцыятывы «Хартыя'97».
Быў стваральнікам і мастацкім кіраўніком цэнтра сучаснага мастацтва «VITA NOVA».
У 2005 г. Халезін разам з сваёй жонкай Наталляй Калядой заснавалі «Свабодны тэатр», які атрымаў шырокую вядомасць у Беларусі і замежжы.
Мікалай Халезін — аўтар шматлікіх п'есаў, перакладзеных на многія мовы свету, уладальнік шэрагу прэстыжных міжнародных культурніцкіх прэміяў і прызоў на драматургічных конкурсах у розных краінах свету.