16 сакавіка 1946г - 14 жніўня 2018г
Мінская вобласць, Маладзечанскі раён, Маладзечна
Руск. Кириченко Николай Михайлович
Беларускі акцёр тэатра і кіно. Народны артыст Беларусі (2006).
Працаваў з 1962 года на аўтазаводзе. З сёмага класа ў вячэрняй школе пры заводзе. Пасля працы наведваў драматычныя гурткі. З сям’і вайскоўца, маці — армянка, бацька — украінец, таму праз "нетыповую знешнасць меў праблемы пры паступленні ў ВНУ. Скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут у 1969 годзе. З 1969 па 1971 гады працаваў акцёрам у Брэсцкім тэатры.
Вядучы акцёр Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Купалы, у якім працаваў з 1971 года. У 2005—2009 гадах — генеральны дырэктар тэатру. Прафесар кафедры Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтва. Працаваў у БДАМ з 1987 года.
Галоўныя ролі ў спектаклях: «Дон Хіль — зялёныя нагавіцы» Цірса дэ Маліна, «Ажаніцца не журыцца» Міхася Чарота, «Дзвон — не малітва» Івана Чыгрынава, «Тры сястры» Антона Чэхава, «Дзеці сонца» Максіма Горкага, «Крывавая Мэры» Д. Бойкі, «Памінальная малітва» Рыгора Горына, «Гамлет» Уільяма Шэкспіра, «Князь Вітаўт», «Чорная панна Нясвіжа», «Вечар», «Ядвіга» Алеся Дударава, «С. В.» паводле Антона Чэхава, «Вяселле» Антона Чэхава, «Эрык XIV» Аўгуста Стрындберга, «Сны аб Беларусі» Уладзіміра Караткевіча, «Тутэйшыя» Янкі Купалы, «Пан Тадэвуш» Адама Міцкевіча, «Дзве душы» Максіма Гарэцкага, «Не мой» Алеся Адамовіча.
Прызёр і лаўрэат міжнародных тэатральных і кінафестываляў. Зняўся ў больш за 40 фільмах.
Акцёр, Тэатразнавец
Беларускі тэатразнаўца, актрыса, педагог. Даследвала гісторыю беларускага тэатра, у прыватнасці творчасць Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа ў міжваенны перыяд. Аўтар шматлікіх сцэнарыяў для тэле- і радыёпастановак.
Акцёр
Беларускі акцёр тэатру і кіно, журналіст. Вядучы тэлепраектаў «Падарожжы дылетанта», «Новыя падарожжы дылетанта», «Прыгоды дылетанта» на тэлеканале «СТБ». Служыць у Тэатры юнага гледача.
Акцёр
Беларускі акцёр. Народны артыст Беларусі. Быў мастацкім кіраўніком тэатральнага праекта «Нікаля-тэатр», вядучым дакументальнага серыяла «Лёс чалавека» на тэлеканале «Лад». Здымаўся ў фільмах і серыялах: «Батанічны сад», «Зорка Венера», «Каменская».
Кулінковіч Аляксандр Міхайлавіч
Акцёр, Музыка, Спявак, Паэт
Беларускі рок-музыкант, журналіст, паэт, заснавальнік і вакаліст гурта Neuro Dubel. Браў удзел у некаторых запісах і канцэртах гурта «Крамбамбуля». Быў калумністам газеты «Советская Белоруссия».
Акцёр, Артыст
Беларускі акцёр. Народны артыст Беларусі. Значныя ролі стварыў у беларускім нацыянальным рэпертуары: дзед Курыла («Сымон-музыка» паводле Я. Коласа), Іван Швед («Таблетку пад язык» А. Макаёнка), Несцерка («Несцерка» B. Вольскага). Здымаўся ў кіно.