RU BE

Рудкоўскі Мікалай Віктаравіч

Рудкоўскі Мікалай Віктаравіч - беларускі драматург, рэжысёр, сцэнарыст

22 студзеня 1971г

Мінская вобласць, Мінскі раён, Мінск

Драматург, Рэжысёр, Сцэнарыст

Руск. Рудковский Николай Викторович

Беларускі драматург, сцэнарыст, рэжысёр, радыёвядучы.

Біяграфічныя звесткі

Мікалай Рудкоўскі нарадзіўся ў Мінску ў 1971 годзе.

Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (спецыяльнасць — філолаг) і Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў (спецыяльнасць — рэжысура тэатра).

Працаваў акцёрам у Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Максіма Горкага, здымаўся ў кіно.

Са снежня 2000 працуе на беларуска-нямецкай FM-радыёстанцыі UNISTAR крэатыўным рэдактарам, музычным рэдактарам, радыёвядучым.

Сябра асацыяцыі еўрапейскіх драматургаў EURODRAM і каардынатар беларускага камітэта.

Творчасць

П'есы

Трылогія летуценняў

  • Сляпая зорка (1993)
  • Жанчыны Бергмана (1993)
  • Бог казытання (2010)

Трылогія вайны

  • Уварванне (2005)
  • Апошняе каханне Нарцыса (2006)
  • Дажыць да прэм'еры (2009—2010)

Трылогія кахання

  • Ана і Ананас (2004)
  • Усё, як вы жадалі (Інфляцыя пачуццяў) (2008)
  • Паляванне на клубніцы (2010)
  • Вялікае перасяленне ўродаў (2012)

Пастаноўкі

«П'ярэта»

паводле твораў А. Шніцлера і А. Блока (разам з Б. Луцэнкам)

  • Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Максіма Горкага (1995), рэжысёр Б. Луцэнка

«Жанчыны Бергмана»

  • Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі, 2001, рэжысёр В. Анісенка
  • Незалежны творчы альянс музыкантаў, акцёраў, мастакоў «МАХ» (Томск, Расія) 2006, рэжысёр О. Кузняцова
  • Stuttgarter Readers (Германія)- чытанні на фестывалях Internationales Theater, Франкфурт і Kommunales Kino, Штутгарт, 2007, рэжысёр В. Гракоўскі (Германія)
  • Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр ім. Якуба Коласа, Віцебск, 2008, рэжысёр Ю. Лізенгевіч
  • Тэатр БДУ «На балконе», 2009, рэжысёр М. Рудкоўскі
  • Драматычны тэатр горада Валка (Латвія), 2010, рэжысёр А. Ікшэліс
  • Тэатр «Від Ліхтаря» (Роўна, Украіна), 2011, рэжысёр В. Гізун
  • Тэатр «Art ist» (Азова, Расія) 2013, рэжысёр А. Штаер
  • Моладзевы тэатр Заграба, Харватыя (Zagrebaćko kazaliśte mladih), 2013, рэжысёр Жан Клод Беруці (Францыя)
  • Theatre des Salins, Нацыянальная сцэна Мартыга (Францыя), 2013, рэжысёр Жан Клод Беруці

«Сляпая зорка»

  • Тэатр БДУ «На балконе», 2007, рэжысёр М. Рудкоўскі
  • Цэнтр беларускай драматургіі, 2008, рэжысёр М. Рудкоўскі
  • Laboratorio teatrale «Oltre la Parola», Canzo (Италия), 2011, рэжысёр А. Вайцяшонак

«Усё, як вы жадалі» («Інфляцыя пачуццяў»)

  • Каліфарнійскі інстытут мастацтваў, 2010, рэжысёр А. Птакаўске
  • Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі, 2011, рэжысёр А. Марчанка
  • Праект ON-LINE у межах міжнароднага фестывалю «Панорама», 2007, рэжысёр І. Пятроў
  • Тэатр-студыя «Сустрэча», Кемерава, Расія, 2013, рэжысёр Е. Дранева

«Дажыць да прэм'еры»

  • Праект ON-LINE у межах міжнароднага фестывалю «Панорама», 2009, рэжысёр П. Харланчук
  • Тэатр-студыя «Перемена», Усурыйск, 2011, рэжысёр Г. Хамула
  • Моладзевы тэатр, Уфа, 2011, рэжысёр Е. Мяшчанінава
  • Томскі драматычны тэатр, 2012, рэжысёр С. Кулікоўскі
  • Тэатр-студыя «Гняздо зязюлі», Новарасійск, 2012, рэжысёр С. Блудаў
  • Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі, Мінск, 2012, рэжысёр П. Харланчук
  • Чаромхаўскі драматычны тэатр, 2012, рэжысёр А. Штэйнер
  • Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр ім. Якуба Коласа, Віцебск, 2013, рэжысёр С.Кулікоўскі
  • Чытанне ў Драматычным тэатры імя А. Вянгеркі, Беласток, Польшча, 2013, рэжысёр Я. Тумідайскі

«Вялікае перасяленне ўродаў»

  • Чытанне ў Тэатры На Волі (Варшава) ў межах 5-гадовага форума Лабараторыі драматургіі, 2012, рэжысёр А. Фігура, Польшча
  • Чытанне ў Цэнтры беларускай драматургіі, 2012, рэжысёры Д. Багаслаўскі, М. Ісаева, Т. Ларына, С. Анцэлевіч, Л. Плютава
  • Тэатралізаванае чытанне ў Беластоцкім драматычным тэатры імя А.Венгеркі, Польшча, у межах3-га фестывалю еўрапейскіх тэатраў EURODRAM, 2013, рэжысёр А. Карытоўска-Мазур
  • Драматычны тэатр імя М. Лермантава, Абакан, Расія, 2013, рэжысёр Е. Ланцоў
  • Чытанне на 10-м тэатральным фестывалі імя А. Валодзіна, Санкт-Пецярбург, 2014, рэжысёр А. Ніканораў
Калі вы заўважылі памылку ў тэксце, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter
© «Нашы людзі», 2021-2024
Паведаміць пра памылку
Паведамленне адпраўлена!
Адбылася памылка :(