RU BE

Мікола Гіль

Мікола Гіль - беларускі дзіцячы пісьменнік, пісьменнік, публіцыст

15 чэрвеня 1936г - 14 сакавіка 2022г

Мінская вобласць, Лагойскі раён, Слабада

Дзіцячы пісьменнік, Пісьменнік, Публіцыст

Руск. Микола Гиль

Беларускі пісьменнік, журналіст, перакладчык. Сапраўднае імя Мікалай Сымонавіч Гілевіч.

Брат Ніла Гілевіча.

Біяграфія

Нарадзіўся 15 чэрвеня 1936 года ў в. Слабада Лагойскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і Сымона Пятровіча і Кацярыны Міхайлаўны Гілевічаў, бацька быў старшынёй Слабодскага сельсавета. Усяго ў сям’і было васьмёра дзяцей, у т. л. Ліна, Леў (Леўка), Нінел, Іда (Ідзея), двайняты Мікалай і Святлана, Марат, Сальвір (Алесік).

У 1959 годзе скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працаваў рэдактарам перадач для дзяцей на Мінскай студыі тэлебачання (1960—1961), у часопісах «Родная прырода» (1972) і «Маладосць» (1972—1977). Большая частка працоўнай біяграфіі звязана з газетай «Літаратура і мастацтва» (1961—1972, 1977—2002; у 1990—1997 гадах галоўны рэдактар выдання). У 2004—2008 гадах — галоўны рэдактар часопіса «Мастацтва».

Памёр 14 сакавіка 2022 года.

Творчасць

Як журналіст пачаў друкавацца ў 1952 годзе. У 1962 годзе ў часопісе «Бярозка» з’явілася яго першае апавяданне «Новенькі і кукса». Аўтар шэрагу кніг.

  • Ранішнія сны (1973)
  • На лясной вуліцы (1975)
  • Таццянін чэрвень (1978)
  • Самы галоўны чалавек (1980)
  • Пётр Климук: (фотоальбом) (1981)
  • Пуд жыта (1982)
  • Ёсць на зямлі крыніца (1983)
  • Тэлеграма з Кавалевіч (1984)
  • Пасеянае — узыдзе (1985)
  • Камандзіроўка ў Вішанькі (1987)
  • У времени в плену: Страницы жизни Геннадия Карпенко (2001)

Перакладаў на беларускую мову творы літоўскіх, венгерскіх і шведскіх пісьменнікаў.

Спампаваць кнігі

Кім і Валерыя
Спампаваць: fb2, txt
КамандзIроўка ў Вішанькі
Спампаваць: fb2, txt
Калі вы заўважылі памылку ў тэксце, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter
© «Нашы людзі», 2021-2024
Паведаміць пра памылку
Паведамленне адпраўлена!
Адбылася памылка :(