RU BE

Здановіч Ніна Іванаўна

Здановіч Ніна Іванаўна - беларускі археолаг, гісторык

1 студзеня 1959г

Гродзенская вобласць, Слонімскі раён, Слонім

Археолаг, Гісторык

Руск. Зданович Нина Ивановна

Беларускі археолаг, гісторык.

Біяграфія

У 1981 г. скончыла гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Удзельнічала ў маладзёжным грамадскім аб’яднанні «Беларуская Майстроўня» (1979—1984).

У 1984—1988 гг. працавала ў Інстытуце гісторыі Акадэміі навук Беларускай ССР.

У 1989—1993 гг. працавала ў Інстытуце «Белспецпраектрэстаўрацыя», з 1994 г. працуе ў Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя М. Танка

Вывучае матэрыяльную культуру Беларусі XVI—XVIII стст. па матэрыялах археалагічных даследаванняў і пісьмовых крыніц. Прымала ўдзел у археалагічных раскопках у Мсціславе, Слоніме, Мазыры.

Навуковыя публікацыі

Без сааўтарства

  • Гарадское свята ў традыцыйнай культуры Беларусі / Н. І. Здановіч // Весці Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта імя Максіма Танка. Серыя 2. Гісторыя. Філасофія. Паліталогія. Сацыялогія. Эканоміка. Культуралогія. — 2008. — № 2. — С. 95 — 97.
  • Гармонія пластыкі і дэкору (старажытны керамічны посуд: асартымент, форма, аздоба) // Мастацтва Беларусі. — 1986. — № 1. — С. 57 — 60.
  • Гратэскавая люстэрка кафлярства // Мастацтва. — 2001. — № 1. — С. 47 — 50.
  • Да пытання аб генезісе і развіцці паліванай керамікі на Беларусі ў перыяд сярэднявечча // Весці Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта імя Максіма Танка. — 1997. — № 2. — С. 41 — 48.
  • Кафля XVIII — пачатку XX ст. з Полацка // Матэрыялы па археалогіі Беларусі. — 2002. — № 5. — С. 237—247.
  • Кафлярства ў Беларусі (на матэрыяле калекцыі полацкай кафлі): метадычны дапаможнік. — Мн.: БДПУ, 2005. — 102 с.
  • Кераміка Быхава: рэгіянальныя традыцыі і спецыфіка / Н. І. Здановіч // Матэрыялы па археалогіі Беларусі. — 2003. — № 7. — С. 138—147.
  • Кераміка Мсціслава // Беларусь. — 1983. — № 9. — С.
  • Крывіцкая цацка // Голас Радзімы. — 2000. — № 36. — 6 верасня. — С.
  • Мірская бытавая кераміка // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. — 1983. — № 3. — С. 43 — 44.
  • Полацкая кафля канца XVI—XVII ст. / Н. І. Здановіч // Гістарычна-археалагічны зборнік. — 1997. — № 12. — С. 103—125.
  • Традыцыйная народная культура ў комплексе гарадскіх святаў Беларусі XVI—XVIII стст. // Весці Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта. Серыя 2. Гісторыя. Філасофія. Паліталогія. Сацыялогія. Эканоміка. Культуралогія. — 2008. — № . — С. 95 — 97.
  • Хараство старажытнага посуду // Мастацтва Беларусі. — 1989. — № 8. — С. 70: іл.

У сааўтарстве

  • Беларуская паліваная кераміка XI—XVIII стст. / Н. І. Здановіч, А. А. Трусаў; Пад рэдакцыяй Г. В. Штыхава. — Мн.: Навука і тэхніка, 1993. — 182, [2] с.
  • Вытокі беларускага фаянсу / І. Ганецкая, Н. Здановіч, А. Трусаў // Мастацтва Беларусі. — 1988. — № 6. — С.
  • Ляпілі мінскія ганчары / Н. Здановіч, В. Собаль // Мастацтва Беларусі. — 1990. — № 8. — С. 73 — 75: іл.
  • Матэрыяльная культура Міра і Мірскага замка / [Н. І. Здановіч, А. К. Краўцэвіч, А. А. Трусаў; Навуковы рэдактар М. М. Чарняўскі]. — Мн.: Навука і тэхніка, 1994. — 152 с.: іл.
  • Пячная засланка, што датуецца расейскай манетай / Н. Здановіч, Я. Сінчук // Полацк. — 1993. — № 1 (21). — С. 4 — 5.
  • Раскопкі старажытнага Слоніма / І. Ганецкая, Н. Здановіч // Гістарычна-археалагічны зборнік. — 1996. — № 10. — С. 112—128.
  • Старажытны цэнтр Гродна / Н. І. Здановіч, А. К. Краўцэвіч // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. — 1985. — № 1. — С. 38 — 39.
Калі вы заўважылі памылку ў тэксце, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter
© «Нашы людзі», 2021-2024
Паведаміць пра памылку
Паведамленне адпраўлена!
Адбылася памылка :(