10 мая 1942г
Віцебская вобласць, Мёрскі раён, Даўгінава
Дзіцячы пісьменнік, Пісьменнік, Паэт, Публіцыст
Руск. Понизник Сергей Степанович
Беларускі паэт, празаік, публіцыст.
Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў Магілёўскае медыцынскае вучылішча (1962), факультэт журналістыкі Львоўскага вышэйшага ваенна-палітычнага вучылішча (1967). Ваенны журналіст, член Саюза пісьменнікаў СССР (1967). З 1977 года працаваў у газеце «Вячэрні Мінск», з 1980 — на Дзяржтэлерадыё БССР, у 1982—1996 — у выдавецтве «Юнацтва», адначасова ў 1992—1994 — у Нацыянальным навукова-асветніцкім цэнтры імя Ф. Скарыны, у 1996—1999 — вучоны сакратар Літаратурнага музея Я. Купалы.
Стварыў два этнаграфічныя музеі — у Верхнядзвінскім і Мёрскім раёнах Віцебскай вобласці.
Друкуецца з 1959 года (пад псеўданімам Сяргей Папар). У зборніках паэзіі «Кастры Купалля» (1967), «Палявая пошта» (1972), «Крона надзеі» (1975), «Чало і век» (1979), «Слова на дабрыдзень» (1982), «Мацярык» (1984), «Стырно» (1989), «А пісар земскі…» (1994), «Сустрэча роднасных сусветаў» (1997) — услаўленне роднага краю і яго духоўнай спадчыны, пераемнасці пакаленняў, філасофскі роздум над часам і гісторыяй свайго народа.
Аўтар кнігі публіцыстыкі «Пасля вогненных вёсак…» (1980), дакументальнай аповесці «Браніслава» (1985), «Асвейская трагедыя» (1992) пра Саласпілскі лагер смерці.
Піша для дзяцей: зборнікі вершаў «Адкуль вясёлка п’е ваду» (1981), «Жыцень» (1986), «Мы — грамацеі» (1989), «Золкая зёлка» (1999).
У перыядычным друку выступае па праблемах сучаснага літаратурнага працэсу.