2 студзеня 1943г
Віцебская вобласць, Віцебскі раён, Жыгалава
Руск. Никитенко Пётр Георгиевич
Беларускі эканаміст. Доктар эканамічных навук (1991), прафесар. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2000).
Скончыў Беларускі інстытут народнай гаспадаркі (1969). У 1967—1983 гг. на камсамольскай, партыйнай і савецкай рабоце. У 1983—1990 гг. намеснік дырэктара па навуковай і вучэбнай рабоце, в.а. дырэктара Інстытута павышэння кваліфікацыі пры Белдзяржуніверсітэце — прарэктар БДУ. У 1990—1995 гг. першы намеснік старшыні Мінгарвыканкама, старшыня камітэта эканомікі. Адначасова ў 1983—1995 гг. дацэнт, прафесар кафедры Інстытута павышэння кваліфікацыі пры Белдзяржуніверсітэце, прафесар кафедры, загадчык кафедры Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. З 1995 г. дырэктар Мінскага міжнароднага адукацыйнага цэнтра. У 1998—2010 гг. дырэктар Інстытута эканомікі НАН Беларусі, адначасова з 2002 загадчык кафедры Беларускага інстытута правазнаўства, у 2002—2009 гг. акадэмік-сакратар Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў, член Прэзідыума НАН Беларусі. З 2010 саветнік Прэзідыума НАН Беларусі.
Навуковыя працы ў галіне нацыянальнай бяспекі, дзяржаўнага кіравання і будаўніцтва, навукова-тэхнічнага, інавацыйнага развіцця, павышэння эфектыўнасці назапашвання капіталу, фондаў і інтэнсіфікацыі грамадскай вытворчасці. Даследаванні па праблемах назапашвання і эфектыўнасці грамадскага ўзнаўлення з пазіцыі эканамічнай ўзаемасувязі прыроды, чалавека і грамадства з’яўляюцца укладам у распрацоўку тэорыі, метадалогіі і методыкі ўстойлівага развіцця ў рэгіянальна-галіновым аспекце. Распрацаваў эканоміка-матэматычную макрамадэль грамадскага ўзнаўлення наасфернай арыентацыі, якая адлюстроўвае адзінства прыроднай (экалагічнай), матэрыяльнай і нематэрыяльнай (сацыяльнай) сфер грамадскага ўзнаўлення.
Прэмія акадэмій навук Украіны, Беларусі і Малдовы 2001 г.
Аўтар больш за 500 навуковых прац, у тым ліку 33 манаграфій.