RU BE

Радчанка Зінаіда Фёдараўна

1839г - 18 сакавіка 1916г

Гомельская вобласць, Гомельскі раён, Старыя Дзятлавічы

Фалькларыст, Этнограф

Руск. Радченко Зинаида Фёдоровна

Беларуская і ўкраінская фалькларыстка. Падрыхтавала кнігі «Зборнік маларускіх i беларускіх песень Гомельскага павета, запісаных для голасу з акампанементам фартэпіяна» (1881) і «Гомельскія народныя песні (беларускія i маларускія)» (1888).

Біяграфія

Збірала фальклор у Гомельскім павеце Магілёўскай губерні Расійскай імперыі і складала зборнікі народных песень. У 1880 быў выдадзены першы яе зборнік песень з напевамі, а ў 1910-м - другі з напевамі 189 песень.

Імператарскае рускае геаграфічнае таварыства выбрала З. Радчанку сваім сапраўдным членам і ў 1888 годзе выдала яе зборнік «Гомельскія народныя песні (беларускія i маларускія)».

Апублікавала каля 700 народных песень, у тым ліку 180 з мелодыямі.

Пакінула шмат прымавак і прыказак, запісаных у тым жа раёне Беларусі.

Выбраныя працы

  • Сборник малорусскихъ и бѣлорусскихъ народныхъ пѣсенъ (Гомельскаго уѣзда), записанныя для голоса съ аккомпаниментомъ фортепíано. — СПб., 1880.
  • Радченко, З. Гомельские народные песни (белорусские и малорусские), записанные в Дятловицкой волости Гомельского уезда Могилёвской губернии Зинаидой Радченко // Записки ИРГО по отделению Этнографии. Том XIII, выпуск II. / под ред. Ф. М. Истомина. — СПб.: Типография В. Безобразова и комп., 1888. — 315 с.
  • Радченко З. Ф. Народные южно-русские сказки. — Киев, 1869
Калі вы заўважылі памылку ў тэксце, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter
© «Нашы людзі», 2021-2024
Паведаміць пра памылку
Паведамленне адпраўлена!
Адбылася памылка :(