RU BE

Кудрэвіч Раіса Уладзіміраўна

Кудрэвіч Раіса Уладзіміраўна - беларускі графік, жывапісец, пейзажыст, партрэтыст, мастак

1 красавіка 1919г - 18 мая 2000г

Мінская вобласць, Мінскі раён, Мінск

Графік, Жывапісец, Пейзажыст, Партрэтыст, Мастак

Руск. Кудревич Раиса Владимировна

Беларускі жывапісец і графік. Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1968). Народны мастак Беларусі (1999). Дачка Уладзіміра Мікалаевіча Кудрэвіча.

Біяграфія

Скончыла Віцебскае мастацкае вучылішча (1941). Удзельніца мастацкіх выставак з 1941 года. Сябра Саюза мастакоў БССР з 1946 года.

Працавала ў станковым жывапісе ў жанрах карціны, партрэта, пейзажу, нацюрморта. Асноўныя творы: палотны «Майскі дожджык», «Рудабельская рэспубліка», «Палеская маладзіца»; шэраг нацюрмортаў; у суаўтарстве з А. С. Гугелем — «Кастусь Каліноўскі», «Вечная слава» і інш. Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, фондах Беларускага саюза мастакоў, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску, Магілёўскім абласным музеі імя П. Масленікава і шэрагу рэгіянальных музеяў.

Памяць

У 2019 годзе, да 100 — годдзя з дня нараджэння мастака, РУП «Белпошта» выпусціла памятны мастацкі канверт з арыгінальнай маркай.

Калі вы заўважылі памылку ў тэксце, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter
© «Нашы людзі», 2021-2024
Паведаміць пра памылку
Паведамленне адпраўлена!
Адбылася памылка :(