RU BE

Сабалеўскі Анатоль Вікенцьевіч

Сабалеўскі Анатоль Вікенцьевіч - беларускі мастацтвазнавец, тэатразнавец

27 мая 1932г - 6 красавіка 2012г

Мінская вобласць, Дзяржынскі раён, Андрыеўшчына

Мастацтвазнавец, Тэатразнавец

Руск. Соболевский Анатолий Викентьевич

Беларускі тэатразнавец, літаратуразнавец, пісьменнік і педагог, доктар мастацтвазнаўства (1974), прафесар (1975).

Біяграфія

Скончыў БДУ (1958). З 1961 года навуковы супрацоўнік Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР, з 1972 года загадчык кафедры Беларускага театральна-мастацкага інстытута. У 1974 годзе абараніў доктарскую дысертацыю па мастацтвазнаўстве. У 1975 годзе прысвоена званне прафесара. У 1984—1989 гадах рэктар Беларускага театральна-мастацкага інстытута. У 1991—1998 гадах галоўны рэдактар часопіса «Тэатральная творчасць».

Член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1958 года, член Саюза беларускіх пісьменнікаў з 1964 года, член Беларускага саюза літаратурна-мастацкіх крытыкаў з 1997 года.

Навуковая дзейнасць

Друкуецца з 1952. Даследаваў творчыя сувязі беларускага тэатральнага мастацтва з тэатрамі іншых рэспублік СССР («Беларуская драматургія ў тэатрах народаў СССР», 1972), праблемы развіцця беларускай савецкай драматургіі («Беларуская савецкая драма», кн. 1—2, 1969—1972). Склаў 2-томную «Хрэстаматыю па гісторыі беларускага тэатра і драматургіі» (1975). Выступаў з тэатральна-крытычнымі артыкуламі і рэцэнзіямі (кнігі «Рампай асветленае», 1962; «Жыццё тэатра», 1980), напісаў манаграфію пра Б. Платонава («Уладар дум чалавечых», 1964). Беларускай тэатральнай Ленініяне прысвечаны яго працы «Увасабленне майстэрствам акцёра» (у зборніку «Вобраз У. І. Леніна ў беларускім мастацтве», 1970) і «Вобраз У. І. Леніна на беларускай сцэне» (1980). Аўтар аповесці «Жылі-былі хлопцы…» (1961), апавяданняў.

Узнагароды

Лаўрэат прэміі імя К. Крапівы (2001), Міжнароднай прэміі UNITY «Адзінства» (1994).

Творы

  • Жылі-былі хлопцы… Аповесць. // Маладосць. Мінск. № 8. 1961.
  • Выдающийся актер Белоруссии. Творчество народного артиста СССР Б. В. Платонова. Автореферат диссертации… кандидата искусствоведения. Москва — Минск. 1961.
  • Рампай асветленае. тэатральна-крытычныя артыкулы. — Мінск. 1962.
  • Уладар дум чалавечых. Творчасць народнага артыста СССР Б. Платонава. — Мінск. 1964.
  • Ад п’есы — да спектакля. — Мінск. 1965.
  • Театр открывает занавес. — Минск. 1970.
  • Беларуская савецкая драматургія і яе сцэнічнае ўвасабленне. — Мінск. 1971.
  • Белорусская драматургия в театрах народов СССР. — Минск. 1972.
  • Жыццё тэатра. Мастацтвазнаўчыя артыкулы, рэцэнзіі. — Мінск. 1980.
  • Образ В. И. Ленина на белорусской сцене. — Минск. 1980.
  • Белорусско-молдавские театральные связи. — Минск. 1984.
  • Сучаснасць і гісторыя. крытычныя артыкулы. — Мінск. 1985.
  • Барыс Платонаў. Жыццё і творчасць вялікага беларускага артыста. 2-выд. — Мінск. 1989.
  • Кандрат Крапіва. Нарыс жыцця і творчасці. — Мінск. 1989.
  • Вечная крыніца. Беларуская тэатральная Ленініяна ў кантэксце часу. — Мінск. 1991.
  • Асоба мастака. Літаратурна-крытычныя артыкулы. — Мінск. 1992
  • Барыс Платонаў. Асоба і ролі. — Мінск. 2004.
Калі вы заўважылі памылку ў тэксце, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter
© «Нашы людзі», 2021-2024
Паведаміць пра памылку
Паведамленне адпраўлена!
Адбылася памылка :(