RU BE

Саламаха Уладзімір Пятровіч

Саламаха Уладзімір Пятровіч - беларускі пісьменнік, празаік, публіцыст, сцэнарыст, эсэіст

24 сакавіка 1949г

Магілёўская вобласць, Кіраўскі раён, Бераснёўка

Пісьменнік, Празаік, Публіцыст, Сцэнарыст, Эсэіст

Руск. Саламаха Владимир Петрович

Беларускі публіцыст, празаік, кінасцэнарыст.

Біяграфія

Нарадзіўся 24 красавіка 1949 года ў в. Бераснёўка Кіраўскага раёна Магілёўскай вобласці ў сям’і рабочага. Скончыў Скачкоўскую сярэднюю школу Кіраўскага раёна (1966), працаваў карэктарам у рэдакцыі раённай газеты «Зара» (цяпер — «Кіравец»). У 1968—1970 гадах служыў у Савецкай Арміі. Скончыў факультэт журналістыкі БДУ (1975). У 1975—1982 гадах працаваў старшым рэдактарам Дзяржаўнага камітэта БССР па кінематаграфіі. З 1983 года працаваў у рэдакцыі часопіса «Маладосць» — літсупрацоўнікам, загадчыкам аддзела публіцыстыкі, удзельнічаў у падрыхтоўцы бібліятэчкі «Маладосці». Працаваў намеснікам галоўнага рэдактара газеты «Літаратура і мастацтва». У 2004—2008 гадах — галоўны рэдактар часопіса «Вожык». У 2008—2010 гадах — галоўны рэдактар выдавецтва «Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі». З 2010 года — загадчык адзела прозы ў часопісе «Полымя».

Сябра Саюза пісьменнікаў БССР і СССР (1982), Саюза пісьменнікаў Беларусі (з 2004).

Творчасць

Дэбютаваў у друку як журналіст у 1966 г., як празаік у 1977 г. (апавяданнямі ў часопісе «Маладосць»). Аўтар кніг прозы «На ўзмежку радасці» (1980), «Заўтра ў дарогу» (1985), «Кавалёк — лесавая былінка» (1988), «Цяпло чужога сэрца» (1990), «Прывід у скураным крэсле» (аповесць, 1992), «Расступілася зямля» (1993). Літаратурныя і публіцыстычныя творы У. Саламахі перакладаліся на многія мовы.

Паводле сцэнарыяў У. Саламахі зняты шэраг дакументальных і мультыплікацыйных фільмаў.

Асноўная тэма творчасці — лёс беларусаў, прадстаўнікоў розных пакаленняў, якія шукаюць сваё месца ў жыцці.

Узнагароды і прэміі

  • Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь імя Кастуся Каліноўскага (2002) — за кнігу літаратурнай публіцыстыкі і рэцэнзій «Званыя і выбраныя» (1999) і публіцыстыку апошніх год.
  • двойчы лаўрэат міжрэспубліканскага конкурсу (Беларусь, Літва, Латвія, Эстонія), уладальнік галоўнага прыза (прэміі) за лепшы твор публіцыстыкі «Дружба».
  • Нацыянальная літаратурная прэмія ў намінацыі «Лепшы празаічны твор» за кнігу «І няма шляху чужога» (2015),
  • медаль Францыска Скарыны (2021).

Бібліяграфія

  • На ўзмежку радасці : апавяданні / Уладзімір Саламаха. — Мінск : Мастац літ., 1980. — 141 с. — (Першая кніга празаіка).
  • Заўтра ў дарогу : Аповесць і апавяданні/Уладзімір Саламаха. — Мн. : Мастац.літ., 1985. — 206 с.
  • Кавалёк-лесавая былінка : Аповесць і апавяданні/Уладзімір Саламаха. — Мн. : Выд-ва ЦК КП Беларусі, 1988. — 143с. — (Б-ка часопіса «Маладосць»).
  • Цяпло чужога сэрца : Аповесці, апавяданні/Уладзімір Саламаха. — Мн. : Мастац.літ., 1990. — 246 с.
  • Прывід у скураным крэсле : Аповесці / Уладзімір Саламаха; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : Мастац.літ., 1994. — 320 с. ISBN 5-340-01296-4
  • Апазнаецца асоба мужчыны… : Аповесці / Уладзімір Саламаха. — Мн. : Мастац. літ., 1998. — 380 с. ISBN 985-02-0217-3
  • Напрадвесні : Аповесць, апавяданні, эсэ: Для сярэд. і ст. шк. узросту / Уладзімір Саламаха; [Маст. В. В. Дударэнка]. — Мн. : Юнацтва, 2001. — 189с. ISBN 985-05-0416-1
  • Сусвет дабрыні : эсэ, артыкулы, дыялогі / Уладзімір Саламаха. — Мн.: Мастац. літ., 2005. — 285с. ISBN 985-02-0754-Х
  • Там, дзе самота і радасці… : аповесці / Уладзімір Саламаха. — Мн. : Літ. і Мастац., 2010. — 238 с. ISBN 978-985-6941-30-9
  • Утешь меня кривдой… : [повести и рассказы] / Владимир Саламаха. — Мн.: Харвест, 2010. — 332 с. — (Бібліятэка Саюза пісьменнікаў Беларусі = Библиотека Союза писателей Беларуси). ISBN 978-985-16-8347-1
  • Лица и Лик : повести / Владимир Саламаха. — Мн.: Літ. і Мастац., 2011. — 277с. — (Лімаўскі фальварак). ISBN 978-985-6994-04-6
Калі вы заўважылі памылку ў тэксце, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter
© «Нашы людзі», 2021-2024
Паведаміць пра памылку
Паведамленне адпраўлена!
Адбылася памылка :(